Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТАКАВА́ННЕ,

форма шлюбных паводзін птушак у перыяд размнажэння. Садзейнічае прывабліванню самак або самцоў, прывядзенню іх у стан гатоўнасці да спароўвання, спрыяе адбору найб. актыўных і дужых партнёраў. Выражаецца ў спевах, такавых палётах, позах, якія дэманструюць яркае пер’е, і інш., бойках, турнірах, будове несапр. гнёздаў. Найб. характэрна для самцоў палігамных відаў курападобных (цецерукі, глушцы, рабчыкі) і кулікоў. У манагамных відаў самец такуе каля самкі (напр., лебедзь); у паліандраў такуюць самкі (кулікі-плывунчыкі, каляровыя бакасы).

Такаванне 1 — жураўля антыгона; 2 — дзікага індыка; 3 — глушца.

т. 15, с. 391

ТАКАЖЭ́ВІЧ (Tokajzewicz) Юзаф (8.1.1841, г. Бельск-Падляскі Падляскага ваяв., Польшча — 2.8.1919),

польскі публіцыст, пісьменнік. Скончыў Беластоцкую гімназію (1859), вучыўся ў Маскоўскім (1859—61) і Парыжскім ун-тах. У 1861 за ўдзел у студэнцкай дэманстрацыі ў Пецярбургу арыштаваны. Удзельнік паўстання 1863—64. Пасля — у эміграцыі. Заснаваў «Міжнароднае таварыства польскіх студэнтаў». Рэдагаваў двухтыднёвік «Przyszłość» («Будучыня», 1866), выпускаў рэв.-дэмакр. выданне «Gmina» («Супольнасць», 1866—67, напачатку выдавалася ў друкарні А.​Герцэна ў Жэневе). Прапагандаваў тэорыю абшчыннага сацыялізму Герцэна. Арт. «Рускае пытанне» (1868) прысвяціў становішчу рус. і бел. народаў. З 1882 на радзіме. У 1883—93 супрацоўнік час. «Kraj» («Край», Пецярбург). У 1902—04 жыў на Слонімшчыне ў маёнтку М.​Федароўскага, вёў з ім фалькл.-этнагр. даследаванні. Аўтар аповесцей «Пан сляпы Павал» (1881) і «Пан глухі Гавал» (1891), успамінаў «У дні вайны і голаду» (1900). Федароўскі прысвяціў яму ўспаміны «Юзаф Такажэвіч — апошні камандзір атрада 1863 г.» (1921).

Літ.:

Литературное наследство. Т. 62. М., 1955;

Белаказовіч В.​Юзаф Такаржэвіч (1841—1919) // Ніва (Беласток). 1963. № 2—4;

Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972;

Żabicki Z. Z problemów ideologii i estetyki pozytywizmu: Publicystyka emigracyjna Józefa Tokarzewicza na tle prądów epoki. Warszawa, 1964.

І.​У.​Саламевіч.

т. 15, с. 391

ТАКАІШВІ́ЛІ Сесіль Дзмітрыеўна (13.10.1906, г. Батумі, Грузія — 21.5.1984),

грузінская актрыса. Нар. арт. СССР (1966). Скончыла драм. студыю пад кіраўніцтвам А.​Пагавы (1926). З 1926 у Т-ры імя Ш.​Руставелі. у 1930—67 у Т-ры імя К.​Марджанішвілі ў Тбілісі. Мастацтва Т. адметнае вастрынёй формы, самабытнасцю, гумарам, яркай характарнасцю. Сярод роляў: Анка («Паэма пра сякеру» М.​Пагодзіна), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.​Шэкспіра), Агудалава («Беспасажніца» А.​Астроўскага), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.​Шылера), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.​Думбадзе і Р.​Лордкіпанідзе). Здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія Грузіі 1983.

т. 15, с. 391

ТАКАМА́ЦУ,

горад у Японіі, на ПнУ в-ва Сікоку. Адм. ц. прэфектуры Кагава. Каля 400 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Марскі порт. Чыг. паромам звязаны з в-вам Хонсю. Прам-сць: маш.-буд., цэлюлозна-папяровая, металаапр., харч., дрэваапр., мэблевая. Традыц. народныя рамёствы. Ун-т. Паблізу нац. парк Ясіма.

т. 15, с. 391

ТАКАМБА́ЕВА Айсулу Асанбекаўна (н. 22.9.1947, Бішкек),

кіргізская артыстка балета. Нар. арт. Кіргізіі (1976). Нар. арт. СССР (1981). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1966). З 1966 салістка Кіргізскага т-ра оперы і балета імя А.​Малдыбаева. Яе выкананне вылучаецца дасканалай тэхнікай класічнага танца, псіхалагізмам, тэмпераментам, сцэн. абаяльнасцю. Сярод партый: Чалпон і Адай («Чалпон» М.​Раўхвергера), Каханне і Жыццё («Несмяротнасць» Ч.​Нурымава), Шырын і Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А.​Мелікава), Талганай («Мацярынскае поле» К.​Малдабасанава), Асель («Асель» У.​Уласава), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Фларына, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Нікія («Баядэрка» Л.​Мінкуса), Фрыгія («Спартак» А.​Хачатурана), Аксаніда («Праметай» Э.​Арыстакесяна). Дзярж. прэмія СССР 1976.

Л.​А.​Сівалобчык.

т. 15, с. 391

ТАКАМБА́ЕЎ Аалы (7.11.1904, с. Чон-Кемін Кемінскага р-на Чуйскай вобл., Кіргізія — 19.6.1988),

кіргізскі пісьменнік. Нар. паэт Кіргізіі (1945). Акад. АН Кіргізіі (1954). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Сярэднеазіяцкі камуніст. ун-т (1927). Друкаваўся з 1924. Для ранняй творчасці Т. характэрны рэв. пафас: зб-кі вершаў «Пра Леніна» (1927), «Атака» (1932); аповесць «Днестр упадае ў глыбокае мора» (1939) і інш. У пасляваен. гады выступаў як майстар рэаліст. паэмы: «Сваімі вачыма» (1952), «Мелодыя камуза» (1960), зб-кі вершаў «Голас часу» (1966), «Мой падарунак» (1974). Аўтар гіст. рамана ў вершах «Перад світаннем» (1935—47). На бел. мову яго асобныя творы перакладалі Р.​Барадулін, В.​Іпатава, У.​Шахавец. Дзярж. прэмія Кіргізіі імя Тактагула Сатылганава 1967.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Братэрства, 86. Мн., 1986;

Рус. пер. — Мастер. Стихи. М., 1982;

Надежда: Лирика и поэмы. Фрунзе 1983.

Літ.:

Уметалиев Ш. А.​Токомбаев. Фрунзе, 1964.

т. 15, с. 391

ТАКАНТЫ́НС (Tocantins),

рака на У Бразіліі. Даўж. 2850 км, пл. бас. 770 тыс. км². Утвараецца ад сутокаў рэк Мараньян і Алмас, якія пачынаюцца ў цэнтр. ч. Бразільскага пласкагор’я, цячэ па ім, утварае парогі і вадаспады. Ніжняе цячэнне па Амазонскай нізіне. Упадае ў р. Пара (правы рукаў дэльты р. Амазонка). Буйны прыток — р. Арагуая (злева). Разводдзе з кастр. да сак.—красавіка. Сярэдні расход вады ў вусці 16,8 тыс. м³/с. Вадасх. Тукуруі. Суднаходная на 350 км ад вусця.

т. 15, с. 392

ТАКА́РНАЕ РАМЯСТВО́,

выраб рэчаў быт. і маст. прызначэння на такарным станку. Засн. на апрацоўцы разцом загатоўкі з дрэва, косці, металу, каменю і інш., прыведзенай у вярчальны рух. Часта спалучаецца з разьбой, інкрустацыяй, гравіраваннем, паліраваннем, размалёўкай і інш. Здаўна пашырана ў многіх народаў свету. Шырока вядомы хахламское і полхаўска-майданскае (Расія) Т.р. ў спалучэнні з размалёўкай, гуцульскае (Украіна) — з разьбой і інш.

На Беларусі прасцейшыя такарныя станкі ўвайшлі ў практыку з 11—13 ст., тады ж Т.р. вылучылася ў самаст. рамяство. З дрэва і косці тачылі дробныя прадметы (посуд, гузікі, шахматы, тронкі нажоў і інш.), нярэдка аздаблялі гравіраваным арнаментам. Шмат бел. майстроў-токараў у 17 ст. працавалі ў Маскоўскім Крамлі, дзе яны выраблялі драўляныя дэталі мэблі, арх. ўбранства, шахматы, чарніліцы, парахоўніцы са слановай косці. У 19—1-й пал. 20 ст. Т.р. пашырылася ў нар. побыце; у многіх выпадках было дапаўненнем у сталярным, бандарным, стальмашным рамёствах. Т.р. нярэдка займаліся цэлыя вёскі. Тачылі сталовы посуд (міскі, талеркі, ступкі, сальніцы, бочачкі), быт. прадметы (попельніцы, люлькі, падсвечнікі, бязмены), вытв. прылады (калаўроты, верацёны), дэталі мэблі, трансп. сродкаў, арх. аздаблення і інш. Найб. выкарыстоўваўся даўні варыянт такарнага станка, які ўяўляў сабою 2 стойкі з метал. стрыжнямі, паміж якімі гарызантальна заціскалі загатоўку. Вярчальны рух ёй надаваў шнур (рэмень, вяроўка), што ахопліваў загатоўку і адным канцом мацаваўся ўверсе да спружыністага рычага (жэрдкі, заткнутай за бэльку), другім — да дошкі, што ляжала на падлозе. Націскаючы нагой на дошку, прыводзілі ў вярчэнне загатоўку і апрацоўвалі яе разцом. Дробныя вырабы (верацёны, рукаяткі інструментаў) выточвалі на ручным варыянце станка—смыку. У наш час Т.р. (пераважна з дрэва) развіваецца на некат. ф-ках маст. вырабаў, ім займаюцца нар. майстры, якія вырабляюць рэчы быт., сувенірнага, утылітарна-маст. прызначэння.

Літ.:

Сахута Я. Такарныя вырабы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1975, №1.

Я.​М.​Сахута.

Да арт. Такарнае рамяство. Такарны станок.
Да арт. Такарнае рамяство. Вырабы з с. Полхаўскі Майдан і с. Круцец Ніжагародскай вобл. Расія. 1970-я г.
Да арт. Такарнае рамяство. Вырабы з размалёўкай. Брэсцкая фабрыка сувеніраў. 1980-я г.

т. 15, с. 392

ТАКА́РНЫ СТАНО́К,

станок для апрацоўкі рэзаннем загатовак з металаў і інш. матэрыялаў у выглядзе цел вярчэння; найб. пашыраны тып металарэзных станкоў.

На Т.с. робяць аперацыі: абточванне цыліндрычных, канічных, тарцовых і фасонных паверхняў; адразанне, расточванне; праточванне канавак; наразанне рэзьбаў і інш. Загатоўка атрымлівае вярчэнне ад шпіндэля, рэзальны інструмент перамяшчаецца па розных траекторыях. Адрозніваюцца Т.с. канструкцыяй і тэхнал. магчымасцямі (такарна-вінтарэзныя, -рэвальверныя, -лабавыя, -карусельныя, -запатыльныя і інш.), размяшчэннем восі шпіндэля ў прасторы (гарыз., верт.), колькасцю інструментаў (адна- і шматразцовыя) і шпіндэляў (адна- і шматшпіндэльныя), дакладнасцю, ступенню аўтаматызацыі (звычайныя. паўаўтаматы. аўтаматы) і інш. Існуюць спецыялізаваныя (напр., колатакарныя) і спец., у т. л. для апрацоўкі вырабаў з драўніны, пластмасы і інш. матэрыялаў.

На Беларусі Т.с. з вертыкальным шпіндэлем і з лічбава-праграмным кіраваннем вырабляе Мінскі завод аўтаматычных ліній.

А.​І.​Качаргін.

Такарны станок: а — універсальны такарна-вінтарэзны (Германія): 1 — пярэдняя бабка; 2 — шпіндэль; 3 — супарт; 4 — люнет; 5 — задняя бабка; 6 — хадавы вінт; 7 — хадавы вал; 8 — станіна; б — шматмэтавы станок (Японія).

т. 15, с. 392

ТАКА́ТА (італьян. toccata ад toccare дакранацца),

віртуозная муз. п’еса для клавішнага інструмента (фп., арган) у хуткім тэмпе і з выразным рытмам, звычайна з перавагай ударнай акордавай тэхнікі. У 16—18 ст. — арганная і клавірная ўступная п’еса тыпу прэлюдыі (І.​С.​Бах), у 19—20 ст. — канцэртная фп. п’еса тыпу эцюда (Р.​Шуман, К.​Дэбюсі, М.​Равель, С.​Пракоф’еў).

т. 15, с. 393