ТАКАІШВІ́ЛІ Сесіль Дзмітрыеўна (13.10.1906, г. Батумі, Грузія — 21.5.1984),
грузінская актрыса. Нар. арт. СССР (1966). Скончыла драм. студыю пад кіраўніцтвам А.Пагавы (1926). З 1926 у Т-ры імя Ш.Руставелі. у 1930—67 у Т-ры імя К.Марджанішвілі ў Тбілісі. Мастацтва Т. адметнае вастрынёй формы, самабытнасцю, гумарам, яркай характарнасцю. Сярод роляў: Анка («Паэма пра сякеру» М.Пагодзіна), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Агудалава («Беспасажніца» А.Астроўскага), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе). Здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
т. 15, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)