пустынная і паўпустынная вобласць у Індыі і Пакістане. Распасціраецца ўздоўж левабярэжжа ніжняга цячэння р. Інд на 850 км. Пл. каля 300 тыс.км². Пераважаюць выш. 100—200 м. Укрытыя расліннасцю пясчаныя грады, дзюны, барханы, вял. ўчасткі пяскоў. У маі—чэрв. моцныя вятры і пылавыя буры. Астанцовыя ўзвышшы складзены з пясчанікаў, гранітаў, кварцытаў. У паніжэннях — саланчакі, такыры, салёныя азёры. Разрэджаная кустовая расліннасць. Пашавая жывёлагадоўля. У аазісах і ў даліне р. Інд — арашальнае земляробства.
рака ў Расіі, правы прыток р. Іртыш (бас.р. Об). Даўж. 806 км, пл.бас. 18,3 тыс.км². Цячэ па Васюганскай раўніне. Асн. прытокі: Чэка, Майзас (справа). Сярэдні расход вады каля г.п. Мурамцава 39,1 м³/с. Суднаходная на 325 км ад вусця. Сплаўная.
ТА́РА (італьян. tara ад араб. тарха — тое, што адкінута),
ёмістасць для захоўвання, упакоўкі і транспарціроўкі прадуктаў і тавараў. Адрозніваюць Т. цвёрдую (бочкі, бітоны, скрынкі, бутэлькі), паўцвёрдую (кошыкі, кардонныя скрынкі) і мяккую (мяшкі); разавую і шматабаротную, якую, як правіла, належыць вяртаць пастаўшчыку (вытворцу) або здаваць таразбіральным арг-цыям; буйнагабарытную і малагабарытную; разборную, неразборную, складную; герметычную і негерметычную. Кошт Т. ўключаецца (цалкам ці часткова) у цану тавару. Закладная цана за Т. спаганяецца, калі гэта прадугледжваецца прэйскурантам ці ўмовамі пастаўкі. Парадак і тэрміны вяртання Т. вызначаюцца адпаведнымі інструкцыямі або дагаворам.
ТАРАЗЕ́ВІЧ Георгій Станіслававіч (н. 17.7.1937, в. Слабада Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны і парт. дзеяч Беларусі. Канд.тэхн.н. (1969). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1959), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1987). З 1959 інжынер-геадэзіст, выкладчык Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту. З 1969 нач.Бел. картаграфічнага геад. прадпрыемства. У 1974—79 1-ы сакратар Савецкага райкома КПБг. Мінск, 2-і сакратар Мінскага гаркома партыі. З 1980 старшыня Мінскага гарвыканкома, з 1983 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1985—89 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР. У 1989—91 старшыня камісій Вярх. Савета СССР. З 1991 старшыня К-та па геадэзіі пры СМ Рэспублікі Беларусь, з 1993 1-ы нам. міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у 1994—95 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Чл. ЦККПБ у 1974—91, ЦККПСС у 1986—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1980—90, Вярх. Савета СССР у 1985—89. Нар.дэп.СССР у 1989—91.
ТАРАКА́НАВА Лізавета (псеўд.; вядома пад імёнамі Франк, Шаль Трэмуйль, Алі Эметэ, прынцэса Уладзімірская, княгіня Пінеберг, Зялінская і інш.; каля 1745—15.12.1775),
авантурыстка-самазванка, якая выдавала сябе за дачку рас. імператрыцы Лізаветы Пятроўны і графа А.Р.Разумоўскага Аўгусту Аляксееўну Тараканаву, што ў 1785 паводле загаду Кацярыны II зняволена ў Іванаўскі манастыр у Маскве. У 1772 Т. абвясціла сябе ў Парыжы прэтэндэнткай на рас. прастол. У 1775 падманам арыштавана ў Італіі, прывезена ў Расію і зняволена ў Петрапаўлаўскай крэпасці, дзе памерла ад сухотаў. Паданне пра гібель Т. у час паводкі 1777 (сюжэт карціны К.Дз.Флавіцкага, 1864) не адпавядае рэчаіснасці.
Літ.:
Мельников П.И. Княжна Тараканова и принцесса Владимирская // Собр. соч.М., 1976. Т. 8;
Лунинский Э. Княжна Тараканова: Пер. с пол. М., 1991 [рэпр. выд.: М., 1909].
ТАРАКА́НАВЫЯ, тараканы (Blattoptera, або Blattodea),
атрад насякомых. Вядомы з карбону (каля 350 млн.г. назад). Больш за 3,6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць пад камянямі, у расл. подсціле, глебе, норах грызуноў, некат. «Іды: прусак, чорны таракан (Blatta orientalis) і інш. — у жыллі чалавека. Пашкоджваюць харч. прадукты, скураныя вырабы і інш. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб (напр., дызентэрыі) і яец гельмінтаў. На Беларусі 6 відаў (прусак, чорны, лапландскі тараканы і інш.).
Даўж. да 9,5 см. Цела пляскатае, авальнае. Вусікі доўгія, шматчленікавыя, шчацінкападобныя, Пярэднія крылы ператвораны ў шчыльныя надкрылы, заднія тонкія, перапончатыя, схаваныя пад надкрыламі; у некат. відаў надкрылы і крылы адсутнічаюць. Ногі бегальныя з 5-членікавымі лапкамі. Брушка падоўжанае. 8—10-членікавае. Ротавыя органы грызучыя. Усёедныя. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца ад 3—4 мес да 4 гадоў. Некат. трапічныя віды жывародныя.
С.Л.Максімава.
Да арт.Тараканавыя. Тараканы: 1 — чорны; 2 — лапландскі; 3 — плямісты; 4 — горны (а — самец; б — самка).
дзяржаўны і паліт. дзеяч Афганістана. З канца 1930-х г. журналіст, аўтар празаічных і паэтычных твораў. З канца 1940-х г. у грамадска-паліт. руху «Віш зальміян» («Абуджаная моладзь»). На ўстаноўчым з’ездзе Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА) у 1965 абраны яе ген. сакратаром. Пасля расколу НДПА у 1967 узначаліў яе фракцыю «Хальк», з 1977 — зноў ген. сакратар аб’яднанай НДПА. Арышт Т. і яго паплечнікаў выклікаў 27.4.1978 паўстанне кабульскага гарнізона, якое скінула рэжым М.Дауда і прывяло да ўлады НДПА. З мая 1978 Т. — старшыня Рэв. савета Дэмакр. Рэспублікі Афганістан, адначасова яе прэм’ер-міністр. Спроба адхіліць ад пасады свайго намесніка ў партыі і ўрадзе Х.Аміна ў вер. 1979 скончылася арыштам Т. і яго забойствам у турме.
рыба сям. карпавых, падвід плоткі. Жыве ў апрэсненых участках Чорнага і Азоўскага мораў. Паўпрахадная, чародная рыба.
Даўж. да 50 см. маса да 1 кг. Канцы грудных. брушных і анальнага плаўнікоў цёмныя. Рот ніжні. Корміцца малюскамі і ракападобнымі. На нераст вясной заходзіць у рэкі Дон. Дняпро, Днестр, Дунай, Кубань. Аб’ект промыслу.
1) старажытная аблогавая прылада, якая выкарыстоўвалася для разбурэння крапасных сцен, вежаў і брам. Уяўляў сабой бервяно з жалезным або бронзавым наканечнікам, якое падвешвалася на канатах (ланцугах) у драўлянай рухомай вежы, што перамяшчалася на калёсах і служыла прыкрыццём для людзей, якія абслугоўвалі Т. (гл. таксама Аблогавая тэхніка).
2) Тэхнічнае збудаванне для пад’ёму вады (Т. гідраўлічны).