ТАФАНО́МІЯ (ад грэч. taphos магіла, пахаванне + nomos закон),
раздзел палеанталогіі, які даследуе заканамернасці, умовы намнажэння і пахавання жывёл і раслін, утварэнне месцазнаходжанняў іх выкапнёвых рэшткаў. Асн. палажэнні Т. распрацаваў І.А.Яфрэмаў у 1940—57. Т. вывучае стадыі працэсу: утварэнне пасмяротных скопішчаў арганізмаў (танатацэноз), перанос і перапахаванне, пераход іх у паўвыкапнёвы стан (тафацэноз), акамянеласці (фасіліі), змены і ператварэнні тафацэнозу пад уздзеяннем гіпергенезу ў сукупнасць іх акамянелых рэшткаў (арыктацэноз). Т. мае значэнне для рэканструкцыі палеабіяцэнозаў, біяцэнозаў і экасістэм мінулых геал. часоў, умоў існавання арганізмаў і працэсаў асадкаўтварэння. Гл. таксама Біястратыграфія.
род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 від — Т. чашачкавая (T. calyculata), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў хмызняках, на нізінных лугах, мохавых балотах.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. 20—40 см. Сцёблы прамастойныя, з 1—3 паменшанымі лісцікамі. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, вузкалінейнае, мечападобнае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя, сабраныя ў густую верхавінкавую гронку. Плод — каробачка.
ТАФПЯНЕ́Ц Рыма Лазараўна (н. 19.1.1928, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1983). Скончыла БПІ (1950). З 1954 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі (адначасова ў БПІ). З 1992 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па тэарэт. асновах фарміравання структуры і ўласцівасцей метал. матэрыялаў, сінергетыцы працэсаў структураўтварэння, распрацоўцы тэхналогій тэрмічнай і тэрмацыклічнай апрацоўкі сплаваў для паляпшэння іх уласцівасцей.
Тв.:
Структурные факторы эксплуатационной стойкости режущего инструмента. Мн., 1984 (разам з С.Я.Бельскім);
Физические основы термоциклической обработки стареющих сплавов. Мн., 1992 (у сааўт.).
ТАФРАГЕНЕ́З (ад грэч. taphros роў, яма + ...генез),
працэс утварэння буйных грабенаў ва ўмовах расцяжэння зямной кары. Адбываецца на заключнай стадыі развіцця складкавых горных збудаванняў (тафрагенная стадыя). Тэрмін прапанаваны ням. геолагам Э.Крэнкелем у 1924. Абазначае таксама працэс утварэння глыбокіх упадзін з патончанай кансалідаванай зямной карой і магутным асадкавым чахлом. Гл. таксама Рыфт.
парадак сумчатых грыбоў. 1 сям., 1 род, каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных зонах. На Беларусі каля 10 відаў. Найб. вядомыя віды з роду тафрына: слівавая (Taphrina pruni) — узбуджальнік «кішэнек» слівы, малая (T. minor) — выклікае кучаравасць лісця ў вішні, бярозавая (T. betulina) — утварае «ведзьміны мётлы» на бярозе.
Пладовыя целы адсутнічаюць. Міцэлій грыбоў эндафітны, распаўсюджваецца па міжклетніках і клетках у тканках раслін-гаспадароў. У многіх відаў захоўваецца зімой у трэшчынах кары, сцёблах і пупышках хворых раслін. Сумкі цыліндрычныя, булавападобныя ці падоўжаныя. Слой сумак звычайна мае жоўтае, чырв., ружовае або фіялетавае адценне, што надае незвычайную афарбоўку заражанаму органу. Споры акруглыя ці яйцападобныя, здольныя да пачкавання. Высокаспецыялізаваныя паразіты дзікарослых дрэў і пладовых культур.
ТАФТ (Taft) Уільям Хоўард (15.9.1857, г. Цынцынаты, ЗША —8.3.1930),
дзяржаўны дзеяч ЗША. Юрыст. Бацька сенатара Р.А.Тафта, аднаго з ініцыятараў Тафта-Хартлі закона (1947). Вучыўся ў Іельскім каледжы (1874—78) і юрыд. школе ў Цынцынаты (1878—80). Быў адвакатам, суддзёй, з 1901 губернатар Філіпінаў, з 1904 ваен. міністр ва ўрадзе Т.Рузвельта. У 1909—13 прэзідэнт ЗША (27-ы) ад Рэсп. партыі. Выступаў за абмежаванне эканам. дыктату вял. трэстаў, за пашырэнне амер. ўплыву ў Кітаі і Цэнтр Амерыцы («Дыпламатыя долара»). З 1913 праф. права ў Іельскім ун-це, з кастр. 1921 старшыня Вярх. суда ЗША.
Літ.:
Американские президенты: 41 ист. портрет от Джорджа Вашингтона до Билла Клинтона: Пер. с нем. Ростов н/Д;
ТА́ФТА—ХА́РТЛІ ЗАКО́Н (Taft-Hartley Act, афіц. назва Labor-Management Relations Act),
федэральны акт, прыняты 23.6.1947 Кангрэсам ЗША, аб рэгуляванні прац. адносін у краіне. Назва ад імя сенатара Р.А.Тафта і чл. Палаты прадстаўнікоў Ф.Хартлі, якія ўзначальвалі працу па падрыхтоўцы гэтага закона. Быў скіраваны супраць папярэдняга ліберальнага і незбалансаванага (абмяжоўвала толькі інтарэсы наймальнікаў) прац. заканадаўства «новага курсу» (закон Вагнера ад 5.7.1935). Закон абмяжоўваў правы наёмных работнікаў і прафсаюзаў: забарона прафсаюзам уносіць у калект. дагавор пункт пра «закрыты цэх», забарона забастовак дзярж. служачых; уведамленне прадпрымальніка рабочымі пра іх стачку за 30 дзён да яе пачатку; наданне заканад. сходам штатаў права забараняць прафс. гарантыі, дазволеныя федэральным заканадаўствам; рэгулярныя справаздачы прафсаюзаў міністру працы пра ўсе свае справы; пісьмовыя паказанні пад прысягай аб непрыналежнасці прафс. функцыянераў да Камуніст. партыі ЗША і інш. У 1959 дадаткова прыняты закон Лэндграма—Грыфіна, а ў 1970 і дапаўненні да яго, якія прадугледжвалі далейшае рэгуляванне прац. адносін у ЗША.