ТАФПЯНЕ́Ц Рыма Лазараўна (н. 19.1.1928, г. Барысаў Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-р тэхн. н. (1981), праф. (1983). Скончыла БПІ (1950). З 1954 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі (адначасова ў БПІ). З 1992 у Бел. нац. тэхн. ун-це. Навук. працы па тэарэт. асновах фарміравання структуры і ўласцівасцей метал. матэрыялаў, сінергетыцы працэсаў структураўтварэння, распрацоўцы тэхналогій тэрмічнай і тэрмацыклічнай апрацоўкі сплаваў для паляпшэння іх уласцівасцей.

Тв.:

Структурные факторы эксплуатационной стойкости режущего инструмента. Мн., 1984 (разам з С.​Я.​Бельскім);

Физические основы термоциклической обработки стареющих сплавов. Мн., 1992 (у сааўт.).

т. 15, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)