ТАФРАГЕНЕ́З (ад грэч. taphros роў, яма + ...генез),

працэс утварэння буйных грабенаў ва ўмовах расцяжэння зямной кары. Адбываецца на заключнай стадыі развіцця складкавых горных збудаванняў (тафрагенная стадыя). Тэрмін прапанаваны ням. геолагам Э.​Крэнкелем у 1924. Абазначае таксама працэс утварэння глыбокіх упадзін з патончанай кансалідаванай зямной карой і магутным асадкавым чахлом. Гл. таксама Рыфт.

т. 15, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)