Найб. пашырана Т.м. з хвоі — цёмна-рудая вадкасць, шчыльн. 994—1001 кг/м³, Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў большасці арган. растваральнікаў. Асн. кампаненты — смаляныя кіслоты (40—45%) і вышэйшыя ненасычаныя тлустыя кіслоты (прыкладна 40%), пераважна алеінавая, лінолевая і ліналенавая. мае таксама нейтральныя рэчывы (да 20%). Т.м. з драўніны лісцевых парод смаляных кіслот не мае. Солі кіслот Т.м. наз. талатамі. Выкарыстоўваюць Т.м. як сыравіну для атрымання каніфолі і вышэйшых аліфатычных кіслот, Т.м. з драўніны лісцевых і сумесі хваёвых і лісцевых парод як флотарэагент, кампанент змазачна-ахаладжальных вадкасцей.
у беларусаў і інш.слав. народаў даўні нар. звычай калектыўнай дапамогі ў гасп. работах. Звычайна на адзін дзень запрашалі сваякоў, суседзяў, аднавяскоўцаў для тэрміновай ці працаёмкай работы, якая вымагала многа работнікаў і цягла: зрубіць хату, скасіць сена, зжаць жыта, выбраць бульбу, вывезці лес, гной на поле і інш. Памагалі найперш пагарэльцам, удовам, салдаткам, бясконным. Т. звычайна заканчвалася застоллем, спяваннем талочных песень.
У Т. выяўляюцца рысы стараж. калектывізму і рэшткі абшчыннага побыту. У час прыгону паны выкарыстоўвалі нар. звычай і ўводзілі прымусовыя Т. для выканання тэрміновых с.-г. работ звыш абавязковых сялянскіх павіннасцей. т.зв. згоны.
маладзёжнае гісторыка-культурнае аб’яднанне. Існавала ў 1985—91 у Мінску. Аб’ядноўвала каля 50 членаў, якія ўдзельнічалі ў рэстаўрацыі помнікаў і археал. раскопках у Мінску, Мінскім, Маладзечанскім і інш. раёнах. адраджэнні бел.рэліг. абшчын (неаязычніцкай, уніяцкай, каталіцкай, праваслаўнай), выступалі за шырокае выкарыстанне бел. мовы ў паўсядзённым жыцці, стварэнне ў гарадах бел. школ, арганізоўвалі дыскусіі і асв. лекцыі па пытаннях нац. гісторыі і сімволікі, захавання арх. помнікаў; праводзілі краязн. экскурсіі, фалькл. святы, літ.маст. вечарыны і інш. Спыніла існаванне ў сувязі з пераходам большай часткі членаў у інш. грамадскія арг-цыі.
бел. ансамбль танца, музыкі і песні Віцебскай абл. філармоніі. Створаны ў 1993. Арганізатар, маст. кіраўнік і гал. балетмайстар М.Падаляк, хормайстар А.Падаляк, муз. кіраўнік В.Сіўцова. У складзе ансамбля харэаграфічная (12 чал.), вак. (6 чал.) і інстр. (7 чал.) групы. У аснове рэпертуару бел.нар. танцы, танцы народаў свету, бел.нар. песні ў апрацоўцы У.Зіневіча, А.Кашпура, А.Рашчынскага, М.Сіраты. Сярод пастановак: бел. нар.-сцэнічныя танцы «Ойра», «Закаблукі», «Вясковы вальс», «Брылі», «Баравенічкі», «Крупчанская кадрыль», «Прыдзвінскія забавы»; харэаграфічныя замалёўкі «Бабылі», «Межанская прабегліца»; бел.нар. песні, інстр. найгрышы «Стрыкач», «Драбавец», «Полька дзедава», «З рога ўсяго многа» і інш.
даўняя страва з аўса, вядомая многім народам. Беларусы зерне аўса спачатку парылі ў печы, потым сушылі, абтоўквалі ў ступе, палалі ў начоўках, малолі ў жорнах, прасейвалі. Перад спажываннем дробныя крупы размочвалі ў халоднай вадзе. На ПнЗ Беларусі Т. замешвалі большай колькасцю вады і елі лыжкамі. На Віцебшчыне, Лоеўшчыне Т. называлі прыгатаваную такім чынам муку. У зах. і паўн.-зах. гаворках мае назву мілта.
род кветкавых раслін сям. верасовых. Каля 70 (паводле інш. звестак больш за 30) відаў. Пашыраны ва ўмераным і арктычным паясах Паўн. паўшар’я, пераважна ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — Т. звычайная, або мядзведжае вушка, ці мядзведжая ягада (A. uvaursi), падобная на брусніцы. Трапляецца ў хваёвых лясах на пясчанай глебе, утварае рыхлыя дзярніны.
Вечназялёныя распасцёртыя кусцікі з моцна галінастымі стволікамі. Парасткі доўгія. галінастыя. Лісце чаргаванае, скурыстае, бліскучае, суцэльнакрайняе. Кветкі ружовыя, у верхавінкавых. паніклых, аднабаковых гронках. Плод — чырв. мучністая ягада, корм для мядзведзяў і некат. птушак. Лек., дэкар., дубільныя. фарбавальныя расліны.
старажытны бел.нар. танец; называлі таксама «Талака» (ад звычаю «граць талаку» — весяліцца, спяваць і танцаваць пасля заканчэння талакі). Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Асн. рух танца «талачэнне» — таптанне на месцы з рознымі рытмічнымі прытупамі і драбушкамі. Дзяўчаты ўтваралі паўкруг, тупалі нагамі і падскоквалі, не сыходзячы з месца, размахвалі хусткамі. Саліравала дзяўчына, што стаяла спераду; па ходу танца яна трапляла ў цэнтр круга і запявала. Выконваўся на дажынках. Імітаваў талаку. Зафіксаваны ў 1-й пал. 19 ст.
ТАЛАЛА́Й Леў Барысавіч (1906, Магілёўшчына — 1942),
яўрэйскі паэт. Вучыўся ў Віцебскім пед. тэхнікуме (1926—28). З 1932 супрацоўнік яўр.газ. «Юнкер Арбайтэр» («Малады рабочы»), з 1936 настаўнічаў у Мінску. Загінуў на фронце ў Вял.Айч. вайну. Друкаваўся з 1924. Пісаў на яўр. і бел. мовах. Аўтар паэт. зб-каў «Мой першы сноп» (1932), «У паходзе» (1940) пра жыццё вёскі. баявыя будні байцоў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Бялевіч, Р.Няхай.
Літ.:
Рэлес Р. Леў Талалай // Мы іх не забудзем. Мн., 1949;
Леў Талалай // Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986.
ТАЛАЛІ́ХІН Віктар Васілевіч (18.9.1918, с. Цяплоўка Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 28.10.1941),
лётчык-знішчальнік. Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Барысаглебскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1938). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір звяна, нам. камандзіра эскадрыллі. У 1941 упершыню здзейсніў таран у начным паветр. баі, знішчыў бамбардзіроўшчык ворага на подступах да Масквы. У наступных баях збіў яшчэ 5 самалётаў праціўніка. Загінуў у баі.