«ТАЛАКУ́ХА»,
старажытны бел. нар. танец; называлі таксама «Талака» (ад звычаю «граць талаку» — весяліцца, спяваць і танцаваць пасля заканчэння талакі). Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Асн. рух танца «талачэнне» — таптанне на месцы з рознымі рытмічнымі прытупамі і драбушкамі. Дзяўчаты ўтваралі паўкруг, тупалі нагамі і падскоквалі, не сыходзячы з месца, размахвалі хусткамі. Саліравала дзяўчына, што стаяла спераду; па ходу танца яна трапляла ў цэнтр круга і запявала. Выконваўся на дажынках. Імітаваў талаку. Зафіксаваны ў 1-й пал. 19 ст.
Л.К.Алексютовіч.
т. 15, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)