ТАГАНО́ВІЧ Анатоль Дзмітрыевіч (н. 10.11.1952. Мінск),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1976), дзе і працуе. Навук. працы па пытаннях механізма сурфактантнай сістэмы лёгкіх у норме і паталогіі, функцыян. змен клетак лёгкіх пры ўплыве на арганізм забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя і лек. прэпаратаў.
Тв.:
Индуцированное сурфактантом изменение уровня эидогенных регуляторов метаболизма в макрофагах легких (разам з В.К.Кухтой. Н.Дз.Тагановіч) // Докл.АНБССР. 1991. Т. 35. № 4;
Спектральна-флюарэсцэнтнае даследаванне сурфактанту лёгкіх у пацукоў пры блеаміцын-індуцыраваным пнеўмафіброзе (разам з В.К.Кухтой. Я.В.Баркоўскім) // Весці АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1992. № 2;
горад у Растоўскай вобл. Расіі, порт у Таганрогскім заліве Азоўскага м.Засн. ў 1698 як крэпасць і база рас.ваен. флоту. 284 тыс.ж. (2000). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (ВА: «Чырвоны кацельшчык», «Прэсмаш», «Вібрапрыбор»: з-ды: камбайнавы, суднарамонтны, гандл. і электратэрмічнага абсталявання), чорная металургія. хім., лёгкая, харчасмакавая. Ін-ты: пед., радыётэхнічны. Драм.тэатр. Музеі: краязн., горадабудаўніцтва і быту, карцінная галерэя, музей-запаведнік А.П.Чэхава (нарадзіўся ў Т.).
У паўн.-ўсх. частцы Азоўскага м. Аддзелены ад мора косамі Доўгай і Беласарайскай. Даўж. каля 140 км, шыр. каля ўваходу 31 км, глыб. каля 5 м. У Т.з. размешчаны Пясчаныя а-вы. Ледастаў са снеж. да сакавіка. Упадаюць рэкі: Дон, Кальміус, Міус, Ея. Парты: Марыупаль (Украіна), Таганрог, Ейск (Расія).
ТА́ГАРД (Thagard) Норман (н. 3.7.1943. г. Марыяна, штат Фларыда, ЗША),
касманаўт ЗША. Магістр навук у галіне тэхнікі (1966). Д-р медыцыны (1977). Скончыў Тэхаскі ун-т. З 1978 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК) 18—24.6.1983 і 29.4—6.5.1985 на КК «Чэленджэр». 4—8.5.1989 на КК «Атлантыс», 22.1—30.1.1992 на КК «Дыскаверы», 14.3—7.7.1995 на КК «Саюз ТМ-21» і арбітальнай станцыі «Мір» (пасадка на КК «Атлантыс»). Правёў у космасе 140,4 сут.
ТАГО́Р Рабіндранат (Тхакур Рабіндранатх; 7.5.1861, г. Калькута, Індыя — 7.8.1941),
індыйскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Англіі (1878—80). Друкаваўся з 1875. Пісаў на бенгальскай мове. У першых зб-ках вершаў «Вячэрнія песні» (1882), «Ранішнія песні» (1883), драме «Помста прыроды» (1884) пантэістычныя і жыццесцвярджальныя матывы. Распрацаваў канцэпцыю «бажаства жыцця» («джыбон-дэбота») пра адзінства чалавека і прыроды (паэт. цыклы «Маношы», 1890; «Залатая лодка», 1893; «Імгненні», 1900; зб. «Гітанджалі», 1910). Раманы «Гора» (1907—10), «Дом і мір» (1915—16), цыкл вершаў «Палёт жураўлёў» (1914—16) прасякнуты ідэямі сац. і нац. вызвалення краіны. Уражанні ад паездак у краіны Азіі, Еўропы і Амерыкі ў «Дзённіку падарожжа на Захад» (1929), «Пісьмах аб Расіі» (1931) і інш.Сац. праблематыка ў лірычным зб. «Усходні напеў» (1925), алегарычных драмах «Вызвалены паток» (1922) і «Чырвоныя алеандры» (1924). Раман «Чатыры часткі» (1934), аповесці «Дзве сястры» (1933) і «Кветнік» (1934), паэт.зб-кі «Завяршэнне» (1932). «Апошняя актава» (1935), «Нованароджаны» (1940) і інш., зборнікі апавяданняў і публіцыстыкі скіраваны супраць расавай дыскрымінацыі, рэліг. нецярпімасці, каставай сістэмы і бяспраўя жанчыны, прасякнуты нац.-вызв. ідэямі. Творчасць Т. адыграла выключную ролю ў станаўленні бенгальскай літ. мовы. Ён узбагаціў паэзію новымі формамі і вершаванымі памерамі, заклаў асновы жанру апавядання і развіў жанр сац.-псіхал. рамана, паклаў пачатак паліт. лірыцы. Эстэт. погляды Т. адлюстраваны і ў мастацтве (аўтар некалькіх тысяч песень, 2000 малюнкаў і карцін). Песня «Душа народа» — гімн Індыі, «Мая залатая Бенгалія» — гімн Рэспублікі Бангладэш. Значную ўвагу аддаваў пытанням тэорыі і практыкі нар. асветы (адкрыў школу, заснаваў ун-т). На бел. мову яго творы пераклалі Я.Колас, С.Грахоўскі, А.Мардвілка, А.Разанаў, Я.Семяжон, К.Станкевіч, Г.Шаранговіч. Нобелеўская прэмія 1913.
заснавальнік сельджукскай дзяржавы. Разам з братам Чагры-бекам узначальваў сельджукскае аб’яднанне качавых агузаў (туркменаў). У 1038 захапіў ч. Харасана і абвешчаны ў Нішапуры султанам. У 1040 разбіў войска султана Масуда Газневіда (гл.Газневіды); паміж 1040 і 1055 заваяваў Харэзм, б.ч. Ірана, Азербайджан, Ірак. У 1049 пачаў заваяванне Арменіі. У 1055 уступіў у Багдад. Абасідскі халіф Каім быў вымушаны надаць Т.-б. тытул султана, а потым — «цара Усходу і Захаду».