ТА́О-КЛАРДЖЭ́ЦКАЕ КНЯ́СТВА,
дзяржава ў паўд.-зах. Грузіі ў 9—10 ст. Заснавальнік — Ашот Багратыёні адбудаваў крэпасць і горад Артануджы (цяпер на тэр. Турцыі), які стаў сталіцай княства. Пры падтрымцы Візант. імперыі князі Багратыёні разгарнулі паспяховую барацьбу па выгнанні з Грузіі арабаў; у канцы 9 ст. яны прынялі тытул «цар грузін», а краіна атрымала назву Груз. царства. Найб. росквіту дзяржава дасягнула пры Давідзе III Курапалаце (пам. 1001). Яго прыёмны сын Баграт III у 975 абвешчаны царом аб’яднанай груз. дзяржавы, у якую ўвайшло і Т.-К.к.
т. 15, с. 427