рысорная конная павозка з адкрытым лёгкім кузавам для парнай запрэжкі. Т. з узмоцненай запрэжкай (тройкай або чацвёркай коней) у час грамадз. вайны ў Расіі (1918—20) выкарыстоўваліся ў кавалерыі ў якасці рухомай баявой пляцоўкі пад станковы кулямёт. Баявы разлік кулямётнай Т. складаўся з 2—3 чал. — наводчыка, памочніка і ездавога. У Вял.Айч. вайну выкарыстоўваліся бел. партызанамі.
сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 1,7 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Жывуць у мёртвай драўніне, дрэвавых грыбах, радзей у сцёблах жывых раслін. Некат. віды пашкоджваюць драўляныя збудаванні, мэблю, кнігі, харч. прадукты. Найб. трапляюцца Т.: дамавы (Anobium pertinax), звычайны (A. punctatum), хлебны (Stegobium paniceum) і інш. На Беларусі 31 від.
Даўж. да 8 мм. Цела цыліндрычнае, зверху ўкрыта валаскамі. Афарбоўка ад жоўта-рыжай да чорна-бурай. Вусікі 8—11-членікавыя, піла-, грэбене- ці булавападобныя. Лапкі 5-членікавыя. Лічынкі белыя, мясістыя, С-падобныя, з кароткімі нагамі. Кормяцца адмерлай драўнінай.
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і тэхналогіі мікраэлектронных вырабаў. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1981). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1976 заг. лабараторыі Ін-та электронікі, з 1990 дырэктар Інж. цэнтра «Плазматэг» Нац.АН Беларусі. Навук. працы па структуры, кінетыцы і тэрмадынаміцы фазавых пераўтварэнняў у тонкіх плёнках і пакрыццях, праблемах павышэння надзейнасці і даўгавечнасці машын нанясеннем зносаўстойлівых і ўмацавальных пакрыццяў. Распрацаваў тэорыю кінетыкі ўзнікнення і росту тонкіх плёнак ва ўмовах стацыянарнага і імпульснага асаджэння. Стварыў імпульсныя катодна-дугавыя крыніцы плазмы для нанясення высокадакладных шматслойных і шматкампанентных пакрыццяў і сінтэзу новых матэрыялаў. Сфармуляваў прынцыпы рэалізацый метастабільных фазавых і структурных станаў у тонкіх плёнках. Эксперыментальна атрымаў алмазныя і алмазападобныя плёнкі пры нізкіх т-рах.
Тв.:
Производство полуфабрикатов из спеченной алюминиевой пудры (САП). М., 1965 (у сааўт.);
Структура тонких металлических пленок. Мн., 1968 (разам з В.П.Севярдэнкам);
Кристаллизация и термообработка тонких пленок. Мн., 1976.
адна з асноўных аперацый апрацоўкі матэрыялаў рэзаннем. Выконваецца звычайна на такарных станках пры вярчальным руху загатоўкі (вырабу) і паступальным руху разца. Т. апрацоўваюцца вонкавыя і ўнутр. паверхні цел вярчэння (цыліндрычныя, канічныя або фасонныя), а таксама спіральныя і вінтавыя паверхні дэталей складанай формы.