ТА́СА (Tasso) Тарквата (11.3.1544, г. Сарэнта, Італія — 25.4.1595),
італьянскі паэт; прадстаўнік позняга Адраджэння. Вучыўся ва ун-тах Падуі і Балонні (1560—65). З 1565 служыў у кардынала Луіджы д’Эстэ, з 1572 прыдворны паэт ферарскага герцага Альфонса II д’Эстэ. Першы адметны твор — фантаст. паэма «Рынальда» (1562). У пастаральнай драме «Амінта» (1573) уславіў каханне. Гал. твор — эпічная паэма ў актавах «Вызвалены Іерусалім» (1580), напісаная ў традыцыях гераічнага эпасу і рыцарскага рамана. Асн. канфлікт твора — сутыкненне рэліг. абавязку і пачуцця. Паэма была асуджана інквізіцыяй, 2-я рэдакцыя пад назвай «Заваяваны Іерусалім» (1593) мае артадаксальна-каталіцкі характар. Аўтар паэмы «Сем дзён стварэння свету» (1594), філас. «Дыялогаў» (зберагліся 28, у т. л. «Бацька сям’і», 1583) і інш. У апошнія гады жыцця пасля цяжкай псіхічнай хваробы адышоў ад ідэй гуманізму, пачаўся заняпад яго творчасці. Вобраз Т. як чалавека і паэта адлюстраваны ў творах І.В.Гётэ, Дж.Байрана, Дж.Леапардзі, К.Бацюшкава, Н.Кукальніка і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Освобожденный Иерусалим. Т. 1—2. М., 1911;
вобласць у Цэнтр. Італіі, на ПнЗ Апенінскага п-ва. Абмываецца Лігурыйскім і Тырэнскім морамі. Пл. 23 тыс.км². Нас. каля 4 млн.чал. (2001). Уключае правінцыі: Маса-Карара, Лука, Пістоя, Фларэнцыя, Ліворна, Піза, Арэца, Сіена, Грасета. Гал. горад і эканам. цэнтр — Фларэнцыя. Большую ч.тэр. займаюць Апеніны; узбярэжжа нізіннае. Клімат міжземнаморскі. Каля 40% тэр. (пераважна ў гарах) пад лесам. Развітая эканам. вобласць. Здабыча кінавары, жал. руды, бурага вугалю, пірытаў, мармуру. Прам-сць: Чорная металургія, маш.-буд., хім., нафтаперапр., тэкст., папяровая. Пасевы пшаніцы і інш. збожжавых, цукр. буракоў, тытуню, агародніны. Каля 20% с.-г. угоддзяў пад садамі, вінаграднікамі, насаджэннямі аліў. Свіна- і авечкагадоўля. Турызм.
У пач. 3 ст. да н.э. (наз. Тусцыя, Этрурыя) заваявана рымлянамі, у канцы 5 ст.н.э. — остготамі, у 6 ст. — Візантыяй, потым лангабардамі. З канца 8 ст. ўваходзіла ва ўладанні Карла Вялікага (з 9 ст. маркграфства), з канца 10 ст. — у «Свяшчэнную Рым. імперыю». У 11—12 ст. на тэр. Т. ўтварыліся камуны Фларэнцыя, Лука, Сіена, Піза, Арэца і Пістоя з развітым рамесніцтвам і гандлем. У 1-й пал. 15 ст. Т. кіравала дынастыя фларэнційскіх Медычы, з 1737 — Латарынгская дынастыя. У час напалеонаўскіх войнаў акупіравана (1800) франц. войскамі, у 1801 на яе тэр. ўтворана каралеўства Этрурыя, якое ў 1807—08 далучана да Францыі. Венскі кангрэс 1814—15 аднавіў Вял. герцагства Тасканскае. У час Рысарджыментатэр. Т. ў 1860 далучана да Сардзінскага (з 1861 Італьянскага) каралеўства. У 2-ю сусв. вайну акупіравана (1943) ням.-фаш. войскамі, вызвалена ў 1944 сіламі руху Супраціўлення.
ТАСКАНІ́НІ (Toscanini) Артура (25.3.1867, г. Парма, Італія — 16.1.1957),
італьянскі дырыжор; адзін з буйн. дырыжораў 20 ст. Скончыў кансерваторыю ў Парме (1885). З 1887 оперны і сімф. дырыжор у Італіі. У 1898—1903, 1906—08 і 1921—29 узначальваў т-р «Ла Скала» ў Мілане, у 1908—15 дырыжыраваў у «Метраполітэн-опера» ў Нью-Йорку, з 1928 узначальваў аркестры Нью-Йоркскай філармоніі, Нац. радыёвяшчальнай кампаніі. Яго выканаўчае мастацтва вылучалі тэмперамент, дакладнасць раскрыцця аўтарскай задумы. Рэпертуар уключаў творы розных стыляў і эпох.
Паўплываў на развіццё сучаснага дырыжорскага мастацтва. Упершыню пад кіраўніцтвам Т. выкананы ў Італіі 6-я сімф. П.Чайкоўскага (1898), у ЗША — 7-я сімф. Дз.Шастаковіча (1942) і пастаўлена опера «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1913).
Літ.:
Искусство А.Тосканини: Воспоминания, биогр. материалы. Л., 1974;
Вальденго Д. Я пел с Тосканини: Пер. с итал. 2 изд. Л., 1989.
адзін з архітэктурных ордэраў; разнавіднасць дарычнага ордэра, ад якога адрозніваецца адсутнасцю канелюраў, большай таўшчынёй калон і гладкім фрызам. Назва ад вобласці Таскана ў Цэнтр. Італіі (стараж. Этрурыя). Нясучыя часткі — гладкі ствол калоны з капітэллю і базай. Капітэль складаецца з шыйкі, якая злучае яе са ствалом калоны, эхіна і абака; антаблемент — з архітрава, гладкага фрыза і карніза. Як маст.-выразная форма Т.о. склаўся ў архітэктуры Стараж. Рыма. На Беларусі выкарыстоўваўся ў архітэктуры класіцызму (Мінская кірха, сядзібны дом у в. Нача Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. і інш.).
галандскі мараплавец, даследчык Аўстраліі і Акіяніі. У 1638—41 прымаў удзел у экспедыцыях, якія даследавалі моры Усх. Азіі, адкрылі а-вы Банін (1639). У 1642—43 кіраваў 1-й экспедыцыяй у Індыйскі і Ціхі акіяны, адкрыў паўд. і ўсх. берагі вострава, які пазней названы яго імем — Тасманія, дасягнуў зах. берага Новай Зеландыі, адкрыў а-вы Тры-Кінгс і Тонга, зах.ч. а-воў Фіджы. У 1644 у час 2-й экспедыцыі адкрыў паўд. і зах. берагі зал. Карпентарыя, даследаваў паўн. і паўн.-зах. ўзбярэжжа Аўстраліі. У выніку 2 экспедыцый даказана, што Аўстралія — адзіны масіў сушы, не звязаны з гіпатэтычным Паўд. мацерыком. Яго імем названы мора паміж Аўстраліяй і Новай Зеландыяй, паўн.-зах. выступ Аўстраліі, катлавіна ў паўд.-зах.ч. Ціхага ак. і інш.
падводная катлавіна ў паўд.-зах. частцы Ціхага ак., паміж мацерыковымі схіламі Аўстраліі і Новай Зеландыі і падводным хр. Лорд-Хау. Даўж. больш за 2400 км, шыр. каля 1500 км, пераважная глыб. 4500 м, найб. 6015 м. Названа імем А.Я.Тасмана.
ускраіннае мора Ціхага ак. паміж Аўстраліяй і в-вам Тасманія на 3, а-вамі Новая Зеландыя, Норфалк і Новая Каледонія на У. На Пн аддзелена ад Каралавага м. падняццем дна і каралавымі а-вамі і рыфамі. Пралівам Баса на ПдЗ злучана з Індыйскім ак.Пл. 3336 тыс.км². Найб.глыб. 6015 м. У сярэдняй ч. перасякаецца падводным хрыбтом. Т-ра паверхневых вод у лют. ад 27 °C на Пн да 15 °C на Пд, у жн. ад 23 °C на Пн да 9—11 °C на Пд. Салёнасць 35—35,5‰. Прылівы паўсутачныя (да 5,3 м). Рыбалоўства. Гал. парты: Сідней, Брысбен, Ньюкасл (Аўстралія), Окленд, Нью-Плімут (Новая Зеландыя). Названа імем А.Я.Тасмана.
паўночна-заходні выступ мацерыка Аўстралія, паміж залівамі Кінг і Кембрыдж. Уключае пласкагор’е Кімберлі, вулканічнае плато Антрым, нізіну р. Фіцрой і моцна парэзанае ўзбярэжжа Індыйскага акіяна. Эўкаліптавыя рэдкалессі, хмызняковыя зараснікі, участкі саваннай расліннасці. Нац. парк Гейкі-Гордж. Названа імем А.Я.Тасмана.
востраў каля паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Аўстраліі. Аддзелены ад мацерыка прал. Баса. Пл. каля 65 тыс.км². У рэльефе пераважаюць плато і нагор’і выш. 600—1000 м. Вылучаюцца Усх. нагор’е (выш. да 1572 м) і Цэнтр. плато (выш. да 1617 м). Карысныя выкапні: поліметал. і жал. руды, волава, медзь, золата і інш. Клімат на Пн субтрапічны, на Пд умераны. У г. Хобарт сярэдняя т-раліп. 8 °C, студз. 17 °C. Ападкаў ад 600 мм (на У) да 2800 мм (на З у гарах). Шмат паўнаводных горных рэк. На З і ПдЗ — вільготныя горныя лясы з эўкаліптаў і хвойных, дрэвападобных папарацей у спалучэнні з альпійскай расліннасцю, у астатніх раёнах пераважаюць эўкаліптавыя лясы, месцамі лугі і балоты. У жывёльным свеце пераважаюць сумчатыя, сярод іх ёсць і драпежнікі (тасманійскі д’ябал). Востраў адкрыты А.Я.Тасманам у 1642, названы ў яго гонар у 1853. Аб насельніцтве і гаспадарцы гл. ў арт. штат Тасманія.