востраў каля паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Аўстраліі. Аддзелены ад мацерыка прал. Баса. Пл. каля 65 тыс.км². У рэльефе пераважаюць плато і нагор’і выш. 600—1000 м. Вылучаюцца Усх. нагор’е (выш. да 1572 м) і Цэнтр. плато (выш. да 1617 м). Карысныя выкапні: поліметал. і жал. руды, волава, медзь, золата і інш. Клімат на Пн субтрапічны, на Пд умераны. У г. Хобарт сярэдняя т-раліп. 8 °C, студз. 17 °C. Ападкаў ад 600 мм (на У) да 2800 мм (на З у гарах). Шмат паўнаводных горных рэк. На З і ПдЗ — вільготныя горныя лясы з эўкаліптаў і хвойных, дрэвападобных папарацей у спалучэнні з альпійскай расліннасцю, у астатніх раёнах пераважаюць эўкаліптавыя лясы, месцамі лугі і балоты. У жывёльным свеце пераважаюць сумчатыя, сярод іх ёсць і драпежнікі (тасманійскі д’ябал). Востраў адкрыты А.Я.Тасманам у 1642, названы ў яго гонар у 1853. Аб насельніцтве і гаспадарцы гл. ў арт. штат Тасманія.