ТАГРУ́Л-БЕК (каля 993 — вер. 1063),

заснавальнік сельджукскай дзяржавы. Разам з братам Чагры-бекам узначальваў сельджукскае аб’яднанне качавых агузаў (туркменаў). У 1038 захапіў ч. Харасана і абвешчаны ў Нішапуры султанам. У 1040 разбіў войска султана Масуда Газневіда (гл. Газневіды); паміж 1040 і 1055 заваяваў Харэзм, б. ч. Ірана, Азербайджан, Ірак. У 1049 пачаў заваяванне Арменіі. У 1055 уступіў у Багдад. Абасідскі халіф Каім быў вымушаны надаць Т.-б. тытул султана, а потым — «цара Усходу і Захаду».

т. 15, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)