ТАГАНО́ВІЧ Анатоль Дзмітрыевіч (н. 10.11.1952. Мінск),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-р мед. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1976), дзе і працуе. Навук. працы па пытаннях механізма сурфактантнай сістэмы лёгкіх у норме і паталогіі, функцыян. змен клетак лёгкіх пры ўплыве на арганізм забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя і лек. прэпаратаў.
Тв.:
Индуцированное сурфактантом изменение уровня эидогенных регуляторов метаболизма в макрофагах легких (разам з В.К.Кухтой. Н.Дз.Тагановіч) // Докл. АН БССР. 1991. Т. 35. № 4;
Спектральна-флюарэсцэнтнае даследаванне сурфактанту лёгкіх у пацукоў пры блеаміцын-індуцыраваным пнеўмафіброзе (разам з В.К.Кухтой. Я.В.Баркоўскім) // Весці АН Беларусі. Сер. біял. навук. 1992. № 2;
Основы биохимии. М., 1999 (у сааўт.).
т. 15, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)