ТАГАНРО́Г,
горад у Растоўскай вобл. Расіі, порт у Таганрогскім заліве Азоўскага м. Засн. ў 1698 як крэпасць і база рас. ваен. флоту. 284 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (ВА: «Чырвоны кацельшчык», «Прэсмаш», «Вібрапрыбор»: з-ды: камбайнавы, суднарамонтны, гандл. і электратэрмічнага абсталявання), чорная металургія. хім., лёгкая, харчасмакавая. Ін-ты: пед., радыётэхнічны. Драм. тэатр. Музеі: краязн., горадабудаўніцтва і быту, карцінная галерэя, музей-запаведнік А.П.Чэхава (нарадзіўся ў Т.).
т. 15, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)