ТАЛАКНО́,
даўняя страва з аўса, вядомая многім народам. Беларусы зерне аўса спачатку парылі ў печы, потым сушылі, абтоўквалі ў ступе, палалі ў начоўках, малолі ў жорнах, прасейвалі. Перад спажываннем дробныя крупы размочвалі ў халоднай вадзе. На
Г.Ф.Вештарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)