ТАНА́ЕЎ Вячаслаў Сяргеевіч (28.3.1940, в. Акулава Бежацкага р-на Цвярской вобл., Расія — 19.7.2002),
бел. вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі і інфарматыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (2000; чл.-кар. 1994), д-рфіз.-матэм.н. (1978), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў Крымскі пед.ін-т (1962). З 1963 у Ін-це цепла- і масаабмену, з 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН (з 1987 дырэктар). З 1996 ген. дырэктар НДА «Кібернетыка». Адначасова з 1979 праф.БДУ. Навук. працы па даследаванні аперацый, тэорыі прыняцця рашэнняў, мадэліраванні інтэлектуальных працэсаў, тэорыі і метадах аптымізацыі і іх выкарыстання ў аўтам. сістэмах праектавання, планавання і кіравання. Распрацаваў асновы агульнай тэорыі параметрычнай дэкампазіцыі экстрэмальных задач. Развіў тэорыю раскладаў («Тэорыя раскладаў. Аднастадыйныя сістэмы», 1984, з В.С.Гардонам, Я.М.Шафранскім; «Тэорыя раскладаў. Шматстадыйныя сістэмы», 1989, з Ю.Н.Сацковым, В.А.Струсевічам; абедзве перавыд. 1994 на англ. мове; «Тэорыя раскладаў. Групавыя тэхналогіі», 1998, з М.Я.Кавалёвым, Шафранскім), распрацаваў метады аптымізацыі дэтэрмінаваных абслуговых сістэм і рэжымаў іх функцыянавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Введение в теорию расписаний. М., 1975 (разам з В.В.Шкурбам);
Декомпозиция и агрегирование в задачах математического программирования. Мн., 1987;
Математические модели и методы календарного планирования. Мн., 1994 (разам з Ю.Н.Сацковым, В.А.Струсевічам).