ТАМ Ігар Яўгенавіч (8.7.1895, г. Уладзівасток, Расія — 12.4.1971),
расійскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1933). Замежны чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1961) і АНінш. краін. Герой Сац. Працы (1953). Скончыў Маскоўскі ун-т (1918). Выкладаў у ВНУ Сімферопаля і Адэсы. У 1924—41 і 1954—57 у Маскоўскім ун-це (з 1930 праф., заг. кафедры). З 1934 у Фіз. ін-це АНСССР (заг. аддзела). У 1948—53 удзельнічаў у стварэнні першай вадароднай бомбы ў СССР. Навук. працы па квантавай механіцы, тэорыі цвёрдага цела, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў і інш. Стварыў квантавую тэорыю рассеяння святла ў крышталях (1930). Заклаў асновы квантава-мех. тэорыі фотаэфекту ў металах (1931; з С.П.Шубіным). Прадказаў існаванне звязаных энергет. станаў электрона на паверхні крышталя (узроўні Т.; 1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядз. сіл (1934; адначасова з Дз.Дз.Іваненкам). Прадказаў наяўнасць у нейтрона магн. моманту (1934; з С.А.Альтшулерам). Стварыў тэорыю Чаранкова—Вавілава выпрамянення (1937; з І.М.Франкам). Даказаў суадносіны невызначальнасці «энергія—часу» нерэлятывісцкай квантавай механіка (1945; з Л.Л.Мандэльштамам). Распрацаваў тэорыю магн. тэрмаядз. рэактара (1950; з А.Дз.Сахаравым). Нобелеўская прэмія 1958 (з Франкам, П.А.Чаранковым). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1953. Вялікі залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР 1967.
Тв.:
Нобелевские лекции. М., 1960 (разам з П.А.Чаранковым, І.М.Франкам);
Собр. научных трудов. Т. 1—2. М., 1975;
Основы теории электричества. 10 изд. М., 1989.
Літ.:
Воспоминания о И.Е.Тамме. 2 изд М., 1986;
Фейнберг Е.Л. И.Е.Тамм // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, вып. 7;
Капица. Тамм. Семенов: В очерках и письмах. М., 1998.