ТАРАСЕ́НКА Мікалай Уладзіміравіч (н. 7.11.1952, в. Благаўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (2000). Скончыў Гомельскі ун-т (1975). З 1975 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па лазернай спектраскапіі, фізіцы і хіміі плазмы. Распрацаваў фіз. асновы лазерна-флюарэсцэнтнай спектраскапіі для дыягностыкі плазмы і ўстанавіў асн. заканамернасці і асаблівасці фіз. і хім. працэсаў для розных тыпаў плазмы.
Тв.:
Лазерная абсорбционная и флуоресцентная диагностика плазмы (разам з В.С.Бураковым, С.М.Райковым) // Журн прикладной спектроскопии. 1997. Т. 64. №3;
Plasma chemistry in laser ablation processes (разам з В.С.Бураковым, Н.А.Сапасценка) // Spectrochimica Acta. 2001. Part B. Vol. 56. № 6.
т. 15, с. 438
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)