ТАРА́́СІКАЎ Мікалай Лукіч (16.12.1908, г. Краснаярск, Расія — 11.7.1965),
бел. жывапісец, графік. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Адэскі маст.ін-т (1935). Ствараў сюжэтна-тэматычныя карціны, партрэты, нацюрморты, пейзажы, плакаты, экслібрысы і інш. Сярод жывапісных работ: «Рыбакі Адэсы» (1935), «Паравознае дэпо» (1938), «Камсамолка», «Інтэр’ер», «Партрэт акадэміка М.М.Нікольскага» (усе 1940), «Кветкі» (1941), «Партрэт кампазітара М.Ала дава» (1946), «Элеватар у Мінску» (1955), «Народны ўмелец» (1956), «Мужчынскі партрэт» (1957), «Каля каўша» (1958), «Будаўніца» (1960), «Сяргей Ясенін» (1964), «Нацюрморт з півонямі, макамі і рамонкамі» (1965). Эцюдныя па манеры творы Т. вылучаюцца яснасцю кампазіцыйнага мыслення, свежасцю і выразнасцю каларыту, паэтызацыяй маст. вобразаў. Напісаў шэраг артыкулаў пра бел.выяўл. мастацтва.
Літ.:
Мікола Тарасікаў: Успаміны аб жыцці і творчасці мастака. Мн., 1977.