ТАРАСЮ́К Любоў Канстанцінаўна (н. 7.12.1953, в. Пінкавічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. паэтэса, літаратуразнавец. Канд. філал. н. (1980). Скончыла БДУ (1975), з 1978 выкладае ў ім. Друкуецца з 1966. У зб. вершаў «Смага ракі» (1983) любоў да бацькоўскай зямлі, эмацыянальнасць, філас. роздум над гісторыяй і сучаснасцю, складанасць узаемаадносін чалавека з навакольным светам, асэнсаванне сувязі бел. культуры з лёсам народа. Даследуе класічную і сучасную бел. паэзію. Аўтар манаграфіі «Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985).

т. 15, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)