ТАРАСЮ́К Іван Паўлавіч (22.6.1902, Ерэван — 23.9.1939),
удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў ваен.-паліт. курсы (1928), Ленінградскі камуніст. ун-т (1931). У грамадз. вайну ў атрадзе ЧОН. За рэв. дзейнасць і стварэнне ячэек КПЗБ у 1923 арыштаваны польскімі ўладамі. З-пад арышту ўцёк у СССР. Быў на парт. рабоце ў г. Чыта (Расія). З пач. 1932 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ. У 1932—36 зняволены ў турму. У вер. 1939 стварыў і ўзначаліў т.зв. лятучы атрад, які памагаў Чырв. Арміі вызваляць Зах. Беларусь. Загінуў у баі ў г. Драгічын Брэсцкай вобл.
В.П.Ласковіч.
т. 15, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)