горад у Цюменскай вобл. Расіі, порт на р. Іртыш, каля ўпадзення ў яе р. Табол. 97 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Прам-сць: дрэваапр., лёгкая, харчовая; нафтахім. і ёдавы камбінаты; суднаверф, суднарамонтны з-д; прадпрыемствы: мэблевая, дыванаткацкая ф-кі, маст. разьбы па косці, па вытв-сці буд. матэрыялаў. Пед.ін-т, філіял Казанскага тэхнал. ун-та. Драм. тэатр (з 1705). Гіст.-арх. музей-запаведнік (з 1870).
Засн. ў 1587 атрадам казакоў Д.Чулкова. Да 1590 адміністрацыйна падпарадкаваны г. Цюмень. У 1606—09 пабудаваны драўляны горад, які поўнасцю знішчаны пажарамі 1643, 1677, 1680. У 17—18 ст. Т. — гал. ваенна-адм., паліт., культ. (тут пісаліся летапісы, адкрыты першыя ў Сібіры школы, тэатр. друкарня, выдаваўся час. «Иртыш, превращающийся в Ипокрену») і царк. (у 1620 створана Сібірская епархія, у далейшым — Табольская мітраполія) цэнтр Сібіры. З 1708 горад, цэнтр Сібірскай губ., з 1782 — Табольскага намесніцтва, у 1796—1917 — Табольскай губ. Горад меў гандл. сувязі з Бухарой, Джунгарыяй, Кітаем. У 1773—74 апорны пункт урада пры задушэнні сял. вайны пад кіраўніцтвам Е.І.Пугачова. Месца паліт. ссылкі, у т. л.Авакума, П.С. і М.С. Бабрышчавых-Птушкіных, А.М.Радзішчава, В.К.Кюхельбекера, М.М.Мураўёва, М.А.Фанвізіна і інш. У канцы 19 ст.эканам. значэнне Т. паменшала. У жн. 1917 — крас. 1918 тут пад арыштам знаходзіўся апошні рас. імператар Мікалай II з сям’ёй.
Напачатку ў Т. пераважала драўляная забудова. З канца 17 ст. пачалося мураванае будаўніцтва: у нагорнай яго частцы ўзведзены першы ў Сібіры мураваны крэмль (17—пач. 18 ст.), Сафійска-Успенскі (1681—86) і Пакроўскі (1743—46) саборы. Захаваліся комплекс Гасцінага двара (1703—05), «Шведская палата» (1714—16); Святыя вароты (1748), цэрквы Спаская (1709—13), Андрэеўская (1744—59), Раства Багародзіцы (1744—61), Міхаіла Архангела (1745—54), Крыжаўзвіжанская (1754—71), Захарыя і Лізаветы (1759—76), Параскевы Пятніцы (1762), Пятра і Паўла (1768—88), жылыя і адм. будынкі ў стылі барока, класіцызму, эклектыкі і мадэрна. Помнік Ермаку (1839).
З Т. звязаны лёс многіх беларусаў, якія траплялі сюды пераважна прымусова ў выніку рус.-польскіх войнаў 17 ст. Яны адыгралі вял. ролю ў культ. развіцці Т., адрозніваліся больш высокай пісьменнасцю. Адзін з паплечнікаў Ермака полацкі шляхціц Корсак на мяжы 17 ст. склаў т.зв. Пагодзінскі спіс Есіпаўскага летапісу. Барысаўскі шляхціц С.Станкевіч, сасланы ў Т. у 1659, склаў летапіс «Сібірская гісторыя» задоўга да летапісу С.У.Рэмезава, якога лічаць першым гісторыкам Сібіры. Беларус І.Даніловіч быў у 1673 табольскім стралецкім галавой. У 18 ст. царскі ўрад працягваў выкарыстоўваць ваеннапалонных з ВКЛ з мэтай фарміравання ў Т. казацкіх атрадаў для Сібірскіх і Калыванскіх ліній. Праз перасыльную турму ў Т. ў 19 ст. прайшлі ссыльныя дзекабрысты. у т. л. ўраджэнцы Беларусі, на катаргу і пасяленне ў Сібір з Беларусі адпраўлена 12 483 удзельнікі паўстання 1863—64. Доўгі час у Т. жылі сасланыя А.Петрашкевіч, удзельнікі паўстання 1863—64 К.Кастравіцкі (у 1868 у яго нарадзіўся тут сын, вядомы бел. паэт К.Каганец). Я.Ф.Ястржэмбскі. Я.Дамель і інш.
Літ.:
400 лет Тобольску: Сб. док. и материалов. Свердловск, 1987;
Заварихин С.П. В древнем центре Сибири. М., 1987;
Белорусы в Сибири. Новосибирск, 2000;
Очерки истории белорусов в Сибири в XIX—XX вв. Новосибирск, 2001.
Г.А.Лаўрэцкі (архітэктура), В.А.Ярмоленка (беларусы ў Т.).
1) пашыраная ў першабытным грамадстве сістэма забарон, парушэнне якіх нібыта караецца звышнатуральнымі сіламі. Звычай Т. ўпершыню апісаў у 1771 Дж.Кук у абарыгенаў а-воў Тонга (Палінезія); там табуіраваным было ўсё, што адносілася да багоў і духаў, што належала жрацам і правадырам. Т. рэгламентавалі найважнейшыя бакі жыцця чалавека, найперш захаванне шлюбных норм. выкарыстанне пэўных прадметаў, слоў і г. д. Узнікненне Т. відавочна звязана з патрэбамі чалавечага грамадства, якое складвалася. каб падпарадкаваць паводзіны індывідуума інтарэсам калектыву. Перажыткі Т. захоўваюцца і ў сучасных рэлігіях (напр., у хрысціянстве паняцце граху аналагічна Т.).
ТАБУЛАТУ́РА (ням. Tabulatur ад лац. tabula дошка, табліца),
1) літарная ці лічбавая сістэма запісу інстр. музыкі ў Еўропе ў 14—18 ст.Гл. ў арт.Нотнае пісьмо.
2) Правілы і рэкамендацыі адносна зместу, структуры, а таксама выканання муз.-паэт. твораў майстэрзінгераў. Упершыню сістэматызаваны А.Пушманам каля 1600.
Літ.:
Барсова И.А. Очерки по истории партитурной нотации (XVI — первая половина XVIII в.). М., 1997.
ТАБУЛЯ́ТАР (ад лац. tabula дошка, табліца, запіс),
1) электрамеханічная вылічальная машына для аўтам. счытвання даных з перфакарт, вылічэння вынікаў па групавых прыкметах і друкавання іх у выглядзе табліц, тэксту, графікаў і інш. Выкарыстоўвалася на машыналічыльных станцыях для апрацоўкі вынікаў бухгалтарскіх, статыстычных, планавых, уліковых і інш. задач.
2) Прыстасаванне ў пішучых машынках для друкавання табліц.
падклас вымерлых каралавых паліпаў. Жылі ў познім кембрыі — пермі на марскім мелкаводдзі. 2 надатр., каля 160 родаў. На Беларусі знаходкі рэштак вядомы ў адкладах верхняга ардовіку, сілурыйскіх, верхне- і ніжнедэвонскіх і каменнавугальных. Выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзросту геал. адкладаў.
Утваралі масіўныя, пласціністыя. пучкападобныя, кусцістыя. сцелістыя, галінастыя калоніі з трубчастых вапняковых каралітаў дыяметрам 1—6 мм, акруглых ці шматвугольных у сячэнні.
статак коней ці вярблюдаў для ўтрымання на перыяд пасьбы ці круглы год (у гаспадарках табуннай конегадоўлі). У Т. аб’ядноўваюць жывёл аднаго ўзросту і полу, асобна кабыл, жарабцоў-вытворнікаў, маладняк.
дыметыламід этылавага эфіру цыянафосфарнай кіслаты, атрутнае рэчыва нервова-паралітычнага дзеяння, (CH3)2NP(O)(OC2H5)CN. Выклікае моцны міёз. Лятальная таксічная доза пры інгаляцыі (умоўна) 0,4 мг-мін/л.
Бясколерная лятучая вадкасць, шчыльн. 1077,8 кг/м³, tкіп 240 °C (кіпіць з раскладаннем). Раствараецца ў вадзе і палярных арган. растваральніках. У водных растворах шчолачаў, аміяку і амінаў хутка раскладаецца (рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі Т.). Сінтэзаваны ў 1936 ням. хімікам Г.Шрадэрам.
горны вузел на ПдУ Алтая, на граніцы Расіі, Манголіі, Кітая. Найб. вышыня да 4356 м (г. Найрамдал). Складзены з метамарфічных сланцаў і гранітаў. Пераважае высакагорны рэльеф. У рачных далінах лістоўнічныя лясы, каля падножжа — зараснікі карлікавай бярозы, вышэй — альпійскія лугі, горныя тундры. 36 ледавікоў (агульная пл. 160 км²).
прадукт працы, выраблены для задавальнення патрэб грамадства шляхам куплі-продажу ці абмену на рынку. Прадукт працы становіцца Т. ва ўмовах грамадскага падзелу працы і адасаблення вытворцаў на выраб якога-н. прадукту. Т. мае вартасць і спажывецкую вартасць. Паводле К.Маркса, 2 бакі Т. абумоўлены дваістым характарам, увасобленай у ім працы. Спажывецкая вартасць утвараецца вызначанай карыснай працай работніка пэўнай спецыяльнасці (канкрэтная праца) і складае рэчавы змест багацця кожнага грамадства. Вартасць утвараецца абстрактнай працай — затратай інтэлектуальнай, нервовай, мускульнай энергіі таваравытворцы наогул, незалежна ад канкрэтнай формы праяўлення. У адпаведнасці з працоўнай тэорыяй вартасці (А.Сміт, Д.Рыкарда, К.Маркс) спажывецкая вартасць з’яўляецца носьбітам вартасці, але паміж імі існуе ўнутр. супярэчнасць. Як спажывецкія вартасці розныя Т. якасна разнародныя і колькасна несувымерныя, як вартасці — аднародныя. Гэтая агульная ўласцівасць (арэчаўленая грамадская праца) дае магчымасць прыраўноўваць Т. адзін да аднаго і абменьваць яго ў адпаведных прапорцыях (гл.Менавая вартасць). Прадстаўнікі гранічнай карыснасці тэорыі (К.Менгер, О.Бём-Баверк, Ф.Візэр і інш.) у сваіх даследаваннях найперш вылучаюць ролю карыснасці Т. пры абмене, паводзіны чалавека на рынку. Яны лічаць, што у аснове абмену знаходзіцца не вартасць, а карыснасць Т., якая і вызначае велічыню яго каштоўнасці. Узровень карыснасці Т. знаходзіцца ў адваротнай залежнасці ад яго колькасці.
рух тавараў у сферы абарачэння ад вытв-сці да спажывання: аб’ём прададзеных і купленых тавараў у грашовым выражэнні за пэўны прамежак часу. Адрозніваюць аптовы Т. і рознічны тавараабарот. Аптовы Т. уключае аб’ём продажу тавараў вытв. і збытавымі прадпрыемствамі арг-цыям рознічнага гандлю і прадпрыемствам для прамысл. перапрацоўкі, рознічны — уключае аб’ём рэалізацыі тавараў і паслуг насельніцтву ў абмен на яго грашовыя даходы рознічнай гандл. сеткай, прадпрыемствамі грамадскага харчавання і быт. абслугоўвання. Гл. таксама Аптовы гандаль.