ТАБУ́Н.

дыметыламід этылавага эфіру цыянафосфарнай кіслаты, атрутнае рэчыва нервова-паралітычнага дзеяння, (CH3)2NP(O)(OC2H5)CN. Выклікае моцны міёз. Лятальная таксічная доза пры інгаляцыі (умоўна) 0,4 мг-мін/л.

Бясколерная лятучая вадкасць, шчыльн. 1077,8 кг/м³, tкіп 240 °C (кіпіць з раскладаннем). Раствараецца ў вадзе і палярных арган. растваральніках. У водных растворах шчолачаў, аміяку і амінаў хутка раскладаецца (рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі Т.). Сінтэзаваны ў 1936 ням. хімікам Г.​Шрадэрам.

т. 15, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)