ТАВАРААБАРО́Т,

рух тавараў у сферы абарачэння ад вытв-сці да спажывання: аб’ём прададзеных і купленых тавараў у грашовым выражэнні за пэўны прамежак часу. Адрозніваюць аптовы Т. і рознічны тавараабарот. Аптовы Т. уключае аб’ём продажу тавараў вытв. і збытавымі прадпрыемствамі арг-цыям рознічнага гандлю і прадпрыемствам для прамысл. перапрацоўкі, рознічны — уключае аб’ём рэалізацыі тавараў і паслуг насельніцтву ў абмен на яго грашовыя даходы рознічнай гандл. сеткай, прадпрыемствамі грамадскага харчавання і быт. абслугоўвання. Гл. таксама Аптовы гандаль.

т. 15, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)