ТАБУ́ (палінезійск.),
1) пашыраная ў першабытным грамадстве сістэма забарон, парушэнне якіх нібыта караецца звышнатуральнымі сіламі. Звычай Т. ўпершыню апісаў у 1771 Дж.Кук у абарыгенаў а-воў Тонга (Палінезія); там табуіраваным было ўсё, што адносілася да багоў і духаў, што належала жрацам і правадырам. Т. рэгламентавалі найважнейшыя бакі жыцця чалавека, найперш захаванне шлюбных норм. выкарыстанне пэўных прадметаў, слоў і
2) У шырокім сэнсе — строгая забарона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)