ТАБЫ́Н-БО́ГДА-О́ЛА,
горны вузел на ПдУ Алтая, на граніцы Расіі, Манголіі, Кітая. Найб. вышыня да 4356 м (г. Найрамдал). Складзены з метамарфічных сланцаў і гранітаў. Пераважае высакагорны рэльеф. У рачных далінах лістоўнічныя лясы, каля падножжа — зараснікі карлікавай бярозы, вышэй — альпійскія лугі, горныя тундры. 36 ледавікоў (агульная пл. 160 км²).
т. 15, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)