Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паверхня, , ж.

  1. Вонкавы бок чаго-н.

    • П. металу.
    • Слізгаць па паверхні чаго-н. (таксама перан. не паглыбляцца ў сутнасць чаго-н., абмяжоўвацца знешнім бокам з’яў).
    • Ляжаць на паверхні (перан. пра што-н. яснае, відавочнае).
  2. У матэматыцы: мяжа, якая аддзяляе геаметрычнае цела ад знешняй прасторы або іншага цела.

паверыць, ; зак.

  1. каму-чаму і ў каго-што. Прыняць на веру што-н., стаць перакананым у кім-, чым-н.

    • П. у свае сілы.
    • П. у перамогу.
    • Паверце, ён не памыляецца тут.
    • Мы ў яго паверылі.
  2. Прыняць за праўду што-н., чые-н. словы.

    • П. чуткам.

павестка, , ж.

  1. Пісьмовае афіцыйнае паведамленне з выклікам, запрашэннем куды-н.

    • П. ў міліцыю.
    • П. на сход.
  2. Кола пытанняў, якія павінны быць абмеркаваны на пасяджэнні.

    • П. сходу.

  • Павестка дня — тое, што і павестка (у 2 знач.).

павесці, ; зак.

  1. Пачаць весці.

    • П. дзіця за руку.
    • П. батальён на прарыў.
    • П. шашу на захад.
    • П. трактар па полі.
    • П. смыком па струнах.
    • П. барацьбу з недахопамі.
  2. безас., каго куды. Пахіліць, пацягнуць.

    • Галава закружылася і мяне павяло ўбок.
  3. чым. Зрабіць плаўны рух, варухнуць.

    • П. плячамі.
    • І вокам не павёў (не звярнуў увагі, ніяк не зрэагаваў на слова, заўвагу і пад.).

|| незак. паводзіць, .

павесціся, ; зак.

  1. Увайсці ў звычай, стаць прывычным.

    • Так павялося тут здаўна.
  2. Пачаць вадзіцца з кім-н. (разм.).

    • З кім павядзешся, ад таго і набярэшся (прыказка).

павесялелы, .

Які зрабіўся больш вясёлым, весялейшым.

павет, , м.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай Імперыі, якая ўваходзіла ў губерню.

|| прым. павятовы, .

  • П. горад.

паветка, , ж.

Тое, што і павець.

  • Калёсы стаяць пад паветкай.

паветра, , н.

Сумесь газаў, якая складае атмасферу Зямлі.

  • Чыстае п.
  • Бываць на паветры (хадзіць на прагулку).
  • Дыхаць паветрам чаго-н. (перан. пранікнуцца ўражаннем ад чаго-н.).
  • На вольным паветры (у садзе, за горадам, не ў закрытым памяшканні).
  • Вісець у паветры (перан. знаходзіцца ў няпэўным становішчы).
  • Узляцець у п. (узарвацца).
  • Паветра! (каманда ў знач.: трывога, паявіўся варожы самалёт).
  • Бой у паветры.

|| прым. паветраны, .

  • Паветраныя войны.
  • П. мост (авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем).

паветраны, .

  1. гл. паветра.

  2. Які адносіцца да паветраплавання і авіяцыі.

    • П. флот.
    • Паветраныя зносіны.
  3. Які прыводзіцца ў рух паветрам.

    • Паветраная помпа.