паверхня, ​, ж.

  1. Вонкавы бок чаго-н.

    • П. металу.
    • Слізгаць па паверхні чаго-н. (таксама перан. не паглыбляцца ў сутнасць чаго-н., абмяжоўвацца знешнім бокам з’яў).
    • Ляжаць на паверхні (перан. пра што-н. яснае, відавочнае).
  2. У матэматыцы: мяжа, якая аддзяляе геаметрычнае цела ад знешняй прасторы або іншага цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)