Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўзмрочны, .

Не зусім асветлены, цемнаваты.

  • П. пакой.

паўзнімацца, ; зак.

Узняцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

паўзнімаць, ; зак.

Узняць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. байцоў па трывозе.

паўзрывацца, ; зак.

Узарвацца — пра ўсё, многае.

  • Снарады паўзрываліся.

паўзрываць1, ; зак.

Узрыць усё, многае.

  • Свінні паўзрывалі грады.

паўзрываць2, ; зак.

Узарваць усё, многае.

  • П. масты.

паўзун, , м.

  1. Той, хто не ўмее яшчэ хадзіць, а толькі поўзае (разм.).

  2. Дэталь механізма, якая слізгаецца ўзад і ўперад па чым-н. у прамалінейным напрамку (спец.).

  3. мн. Клас пазваночных жывёл, якія перамяшчаюцца пераважна паўзком (змеі, яшчаркі, кракадзілы, чарапахі).

|| прым. паўзунны, .

  • П. механізм.

паўзунок, , м.

  1. Тое, што і паўзун (у 1 і 2 знач.).

  2. мн. Спецыяльны касцюм для маленькіх дзяцей, калі яны яшчэ не ўмеюць хадзіць, а толькі поўзаюць.

|| прым. паўзунковы, .

паўзучы, .

  1. Які поўзае, перамяшчаецца шляхам поўзання.

    • Паўзучыя гады (пра змеяў).
  2. Які сцелецца па зямлі або чапляецца за што-н.

    • Паўзучыя расліны.

  • Паўзучы эмпірызм (кніжн. неадабр.) — няўмелае апісанне фактаў без іх аналізу і абагульнення.

паўзці, ; незак.

  1. Перамяшчацца па паверхні ўсім целам (пра паўзуноў) ці на ножках (пра насякомых).

    • Жук паўзе.
    • Павук паўзе па сцяне.
    • Туман паўзе па нізіне (перан.).
  2. Пра чалавека: перамяшчацца, прыпадаючы тулавам да паверхні і перабіраючы па ёй рукамі і нагамі.

    • Байцы паўзлі на жыватах.
    • Дзіця паўзе па падлозе.
  3. Ісці, перамяшчацца вельмі павольна (разм.).

    • Поезд паўзе.
  4. Расці, прылягаючы да паверхні, чапляючыся за яе.

    • Па ствале дрэва поўз плюшч.
  5. Апаўзаць, асыпацца.

    • Грунт паўзе.
  6. Пра паўвадкую масу: цячы, выцякаць адкуль-н. (разм.).

    • Цеста паўзе з дзяжы.
  7. перан. Распаўсюджвацца, перадавацца (разм.).

    • Чуткі паўзлі ва ўсе бакі.