паўзці,
-
Перамяшчацца па паверхні ўсім целам (пра паўзуноў) ці на ножках (пра насякомых).
- Жук паўзе.
- Павук паўзе па сцяне.
- Туман паўзе па нізіне (
перан. ).
-
Пра чалавека: перамяшчацца, прыпадаючы тулавам да паверхні і перабіраючы па ёй рукамі і нагамі.
- Байцы паўзлі на жыватах.
- Дзіця паўзе па падлозе.
-
Ісці, перамяшчацца вельмі павольна (
разм. ).- Поезд паўзе.
-
Расці, прылягаючы да паверхні, чапляючыся за яе.
- Па ствале дрэва поўз плюшч.
-
Апаўзаць, асыпацца.
- Грунт паўзе.
-
Пра паўвадкую масу: цячы, выцякаць адкуль
-н. (разм. ).- Цеста паўзе з дзяжы.
-
перан. Распаўсюджвацца, перадавацца (разм. ).- Чуткі паўзлі ва ўсе бакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)