Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

панізіць, ✂; зак.

Зрабіць больш нізкім (у 2, 3 і 7 знач.).

  • П. цэны.
  • П. узровень вады.
  • П. каго-н. па пасадзе.
  • П. напружанасць у электрасетцы.
  • П. гук.

◊

  • Панізіць голас — пачаць гаварыць цішэй, ціха.

|| незак. паніжаць, ✂.

|| наз. паніжэнне, ✂.

|| прым. паніжальны, ✂.

  • Паніжальная падстанцыя.

панізоўе, ✂, н.

Мясцовасць па ніжнім цячэнні ракі.

|| прым. панізовы, ✂.

паніка, ✂, ж.

Непераадолены жах і разгубленасць, якія адразу авалодваюць чалавекам або мноствам людзей.

  • Людзі кідаліся ў паніцы хто куды.
  • У варожым стане пачалася п.

|| прым. панічны, ✂.

панікаваць, ✂; незак. (разм.).

Паддавацца паніцы, моцна хвалявацца.

панікадзіла, ✂, н.

Люстра або кандэлябр у царкве.

|| прым. панікадзільны, ✂.

панікёр, ✂, м. (разм.).

Той, хто паддаецца паніцы, распаўсюджвае яе.

|| ж. панікёрка, ✂.

|| прым. панікёрскі, ✂.

панікёрстваваць, ✂; незак. (разм. неадабр.).

Упадаць у паніку.

|| наз. панікёрства, ✂.

паніклы, ✂.

  1. Схілены, прыгнуты.

    • Паніклая ад гарачыні расліннасць.
  2. перан. Прыгнечаны; разбіты духоўна.

    • Чалавек стаяў п.
    • Выгляд у жанчыны быў п. і разгублены.

|| наз. панікласць, ✂.

панікнуць, ✂; зак.

  1. гл. нікнуць.

  2. перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць духоўна разбітым.

    • Пасля пачутых слоў чалавек адразу панік.

паніхіда, ✂, ж.

Царкоўная служба па нябожчыку.

○

  • Грамадзянская паніхіда — сход перад пахаваннем, прысвечаны памяці памёршага, жалобны мітынг.

|| прым. паніхідны, ✂.

  • П. настрой (перан.).