Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазітывіст, ✂, м.

Паслядоўнік пазітывізму.

пазітыў, ✂, м. (спец.).

Здымак з негатыва, што дае адлюстраванне, светлыя і цёмныя часткі або колеры якога адпавядаюць іх размеркаванню ў рэчаіснасці.

|| прым. пазітыўны, ✂.

пазітыўны, ✂.

  1. гл. пазітыў.

  2. Заснаваны на фактах, на вопыце, станоўчы (кніжн.).

    • Пазітыўная праграма.
  3. Выражаны ў станоўчай форме; проціл. негатыўны (кніжн.).

    • П. бок справы.

|| наз. пазітыўнасць, ✂.

пазіцыя, ✂, ж.

  1. Палажэнне, размяшчэнне (кніжн.).

    • Удалая п. ладдзі ў шахматнай партыі.
    • Галосны ў моцнай пазіцыі.
  2. Месца распалажэння войск для баявых дзеянняў.

    • Артылерыйская, мінамётная п.
    • Здаць свае пазіцыі (таксама перан.).
  3. мн. Раён ваенных дзеянняў.

    • Адправіцца на пазіцыі.
  4. перан. Пункт погляду, думка ў якім-н. пытанні (кніжн.).

    • Заняць пазіцыю чакання.
    • З пазіцыі філасофскага матэрыялізму.
    • Палітыка з пазіцыі сілы.
  5. Пастава цела, поза.

    • Пазіцыі класічнага танца.
    • Стартавая п. спрынтэра.

|| прым. пазіцыйны, ✂.

  • Пазіцыйная вайна (якая вядзецца на доўгачасовых баявых пазіцыях).

пазлазіць, ✂; зак.

  1. Злезці адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

    • Хлопцы пазлазілі з веласіпедаў.
  2. Знікнуць з паверхні чаго-н.

    • Ад сонца пазлазіла скура з цела.

пазлеплівацца, ✂; зак.

Зляпіцца — пра ўсё, многае.

  • Лісты кнігі пазлепліваліся.

пазлепліваць, ✂; зак.

Зляпіць, склеіць усё, многае.

  • П. лісты клеем.

пазліваць, ✂; зак.

  1. Зліць з розных пасудзін у адну ўсё, многае.

    • П. малако ў бітон.
  2. Зліць адкуль-н. усё, многае.

    • П. ваду з радыятараў.
  3. перан. Злучыць у адно цэлае ўсё, многае.

    • П. атрады ў брыгаду.

пазлучаць​1, ✂; зак.

  1. Злучыць, змацаваць усё, многае.

    • П. правады.
  2. Устанавіць сувязь паміж усім, многім.

    • П. берагі мастамі.

пазлучаць​2, ✂; зак.

Злучыць для палавога акта ўсіх, многіх (пра жывёлу).