пазіцыя, , ж.

  1. Палажэнне, размяшчэнне (кніжн.).

    • Удалая п. ладдзі ў шахматнай партыі.
    • Галосны ў моцнай пазіцыі.
  2. Месца распалажэння войск для баявых дзеянняў.

    • Артылерыйская, мінамётная п.
    • Здаць свае пазіцыі (таксама перан.).
  3. мн. Раён ваенных дзеянняў.

    • Адправіцца на пазіцыі.
  4. перан. Пункт погляду, думка ў якім-н. пытанні (кніжн.).

    • Заняць пазіцыю чакання.
    • З пазіцыі філасофскага матэрыялізму.
    • Палітыка з пазіцыі сілы.
  5. Пастава цела, поза.

    • Пазіцыі класічнага танца.
    • Стартавая п. спрынтэра.

|| прым. пазіцыйны, .

  • Пазіцыйная вайна (якая вядзецца на доўгачасовых баявых пазіцыях).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)