Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зацягнуць, ; зак.

  1. Сілай, угаворамі прывесці, прымусіць зайсці куды-н. (разм.).

    • З. у госці.
    • З. у клуб.
  2. што. Уцягнуць у сярэдзіну, у вузкую адтуліну або засмактаць.

    • З. нітку ў іголку.
    • З. у дрыгву.
  3. Удыхнуць у сябе (дым, паветра і пад.), закурыць (разм.).

    • З. носам паветра.
    • З. люльку.
  4. што чым. Абвалакаючы, пакрыць поўнасцю.

    • Хмары зацягнулі неба.
    • Рану зацягнула (безас. і пра тонкую плёнку пры загойванні).
  5. Завесіць.

    • З. фіранку.
  6. Туга завязаць, сцягнуць.

    • З. гарсэт.
  7. што і з чым. Затрымаць, замарудзіць заканчэнне чаго-н.

    • З. сяўбу.
    • З. з водзывам на кнігу.
  8. Заспяваць (разм.).

    • З. песню.

|| незак. зацягваць, .

|| наз. зацягванне, і зацяжка, .

зацяжкі, (разм.).

Залішне цяжкі.

зацяжны, .

Залішне працяглы, які зацягнуўся.

  • З. дождж.
  • З. крызіс.
  • З. скачок (скачок з парашутам, які доўга не раскрываецца).

зацямніць, ; зак.

  1. Зрабіць цёмным або закрыць чым-н. цёмным, не прапускаючым святло.

    • Хмары зацямнілі сонца.
    • З. фон карціны.
  2. Замаскіраваць.

    • З. горад.
  3. перан. Зрабіць менш ясным.

    • З. свядомасць.

|| незак. зацямняць, .

|| наз. зацямненне, .

зацяніць, ; зак.

Пакрыць ценем, схаваць у цяні; засланіць (крыніцу святла).

|| незак. зацяняць, .

зацяты, .

  1. Упарты, настойлівы ў ажыццяўленні чаго-н.

    • З. чалавек.
    • Зацятая барацьба.
    • Зацятая спрэчка.
  2. перан. Працяглы, пастаянны, нязменны.

    • Зацятая варожасць.
    • З. боль.
  3. Скрытны; затоены, насцярожаны.

    • Ён чалавек горды і з.
    • Зацятая маўклівасць.
  4. Вельмі адданы чаму-н., заўзяты.

    • З. балельшчык.

|| наз. зацятасць, .

зацяцца, ; зак.

  1. Заўпарціцца, уперціся.

  2. Затаіць у сабе свае думкі, пачуцці або злосць на каго-н.

    • Зацялася і ні з кім не размаўляе.

|| незак. зацінацца, .

зацяць, ; зак.

  1. Заціснуць, сцяць.

    • З. зубы.
    • З. дыханне (перан. прыпыніць, зрабіць нячутным).
  2. безас. Пазбавіць магчымасці дыхаць, гаварыць.

    • Замаўчаў, быццам зацяло яму мову.
    • Усе замоўклі надоўга, як зацяло ім (безас. і адняло мову, голас; разм.).

  • Нама за што рук зацяць (разм.) — нічога няма, няма чым заняцца.

|| незак. зацінаць, .

зацячы, ; зак.

  1. Пра што-н. вадкае, цякучае: трапіць, заліцца куды-н.

    • Вада зацякла за каўнер.
  2. Намокнуць, праняцца чым-н. вадкім.

    • Столь зацякла.
  3. Апухнуць, ацячы.

    • Вока зацякло.
  4. Пра часткі цела: анямець.

    • Ногі зацяклі.

|| незак. зацякаць, .

зачапіцца, ; зак.

  1. чым, за што. Закрануўшы што-н., страціць магчымасць рухацца; закрануць сабой, якой-н. часткай цела ці адзення за што-н.

    • Воз зачапіўся за пень.
    • З. рукавом за дрот.
  2. Ухапіцца, учапіцца (разм.),

    • З. рукамі за сук.

|| незак. зачапляцца, і зачэплівацца, .