зацягнуць, ; зак.

  1. Сілай, угаворамі прывесці, прымусіць зайсці куды-н. (разм.).

    • З. у госці.
    • З. у клуб.
  2. што. Уцягнуць у сярэдзіну, у вузкую адтуліну або засмактаць.

    • З. нітку ў іголку.
    • З. у дрыгву.
  3. Удыхнуць у сябе (дым, паветра і пад.), закурыць (разм.).

    • З. носам паветра.
    • З. люльку.
  4. што чым. Абвалакаючы, пакрыць поўнасцю.

    • Хмары зацягнулі неба.
    • Рану зацягнула (безас. і пра тонкую плёнку пры загойванні).
  5. Завесіць.

    • З. фіранку.
  6. Туга завязаць, сцягнуць.

    • З. гарсэт.
  7. што і з чым. Затрымаць, замарудзіць заканчэнне чаго-н.

    • З. сяўбу.
    • З. з водзывам на кнігу.
  8. Заспяваць (разм.).

    • З. песню.

|| незак. зацягваць, .

|| наз. зацягванне, і зацяжка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)