Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пакалыхваць, ✂; незак.

Злёгку або час ад часу калыхаць.

  • Лёгкі ветрык пакалыхваў фіранкі на вокнах.

|| наз. пакалыхванне, ✂.

пакамячыць, ✂; зак.

  1. гл. камячыць.

  2. Крыху скамячыць, змяць.

    • П. касцюм у дарозе.

пакаранне, ✂, н.

Мера ўздзеяння за зробленае злачынства, правіннасць, кара.

  • Заслужанае п.

пакарацець, ✂; зак.

Стаць карацейшым.

  • Сукенка пакарацела.
  • З надыходам зімы дні пакарацелі.

|| наз. пакарачэнне, ✂.

пакараціць, ✂; зак.

Зрабіць карацейшым.

  • П. паліто.

|| наз. пакарачэнне, ✂.

пакарыцель, ✂, м.

Той, хто пакарыў або пакарае каго-, што-н.

  • Пакарыцелі цаліны.
  • Чалавек — п. космасу.

|| ж. пакарыцелька, ✂.

пакарыцца, ✂; зак.

  1. Падпарадкавацца чыёй-н. уладзе, волі.

    • Не пакорымся нахабным заваёўнікам.
  2. чаму. Змірыцца з чым-н., адмовіўшыся ад супраціўлення чаму-н.

    • П. лёсу.

|| незак. пакарацца, ✂.

пакарыць, ✂; зак.

  1. Падпарадкаваць сваёй уладзе, заваяваць.

    • П. крэпасць.
    • Чалавек пакарыў космас.
  2. перан. Выклікаць у каго-н. сімпатыю, давер да сябе.

    • П. дзявочае сэрца.

|| незак. пакараць, ✂.

|| наз. пакарэнне, ✂.

пакатасць, ✂, ж.

  1. гл. пакаты.

  2. Пакатая паверхня.

    • П. узгорка.

пакатацца, ✂; зак.

Правесці некаторы час, катаючыся на чым-н.

  • П. на веласіпедзе.