Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

панікёрстваваць, ; незак. (разм. неадабр.).

Упадаць у паніку.

|| наз. панікёрства, .

паніклы, .

  1. Схілены, прыгнуты.

    • Паніклая ад гарачыні расліннасць.
  2. перан. Прыгнечаны; разбіты духоўна.

    • Чалавек стаяў п.
    • Выгляд у жанчыны быў п. і разгублены.

|| наз. панікласць, .

панікнуць, ; зак.

  1. гл. нікнуць.

  2. перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць духоўна разбітым.

    • Пасля пачутых слоў чалавек адразу панік.

паніхіда, , ж.

Царкоўная служба па нябожчыку.

  • Грамадзянская паніхіда — сход перад пахаваннем, прысвечаны памяці памёршага, жалобны мітынг.

|| прым. паніхідны, .

  • П. настрой (перан.).

паніч, , м.

  1. Сын пана; малады пан.

  2. Пра спешчанага чалавека, беларучку (разм.).

    • Ходзіць панічом, працаваць не хоча.

панішчыць, ; зак.

Знішчыць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. тараканаў.

панна, , ж.

  1. Незамужняя дачка пана.

  2. Маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час.

|| памянш.-ласк. панначка, .

пано, нескл., н.

  1. Паверхня на сцяне, столі, акаймаваная рамкаю, бардзюрам, арнаментам, гладкая або з жывапіснымі, скульптурнымі відарысамі.

  2. Карціна на палатне, якая пастаянна займае які-н. участак сцяны.

панок, , м.

  1. Небагаты пан.

  2. Форма ветлівага звароту да пана.

    • П., ці ж я вінаваты?

паноптыкум, , м.

Музей васкавых васковых фігур і розных рэдкасцей.