Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паліцца​1, ✂; незак.

Пра печ: мець у сабе раскладзены агонь.

  • У кухні палілася пліта.

паліцца​2, ✂; зак.

  1. гл. паліць​2.

  2. Пачаць ліцца.

    • З гор паліліся ручаі.

паліцыя, ✂, ж.

  1. У некаторых краінах: адміністратыўны орган аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага парадку.

  2. зб. Асобы, якія служаць у гэтым органе.

|| прым. паліцэйскі, ✂.

  • П. чын.
  • Атрад паліцэйскіх (наз.).
  • Паліцэйскія метады кіравання (перан. якія апіраюцца на насілле).

паліць​1, ✂; незак.

  1. Знішчаць агнём.

    • П. паперу.
  2. Прымушаць гарэць (для асвятлення, ацяплення).

    • П. дровы.
  3. Запальваць (крыніцу асвятлення; разм.).

    • П. святло.
  4. у чым і што. Распальваць і падтрымліваць агонь у печы; абаграваць памяшканне, раскладваючы агонь у печы, пліце і пад.

    • П. у печы або печ.
    • П. лазню.
  5. Апрацоўваць агнём, жарам, абпальваць (разм.).

    • П. цэглу.
  6. Дзеяннем чаго-н. гарачага, едкага ці халоднага выклікаць апёк, адчуванне апёку.

    • Сонца паліла нясцерпна.
    • Мароз паліць твар.
  7. перан. Трывожыць, мучыць.

    • Смутак паліць душу.

|| зак. спаліць, ✂.

|| наз. спаленне, ✂.

|| наз. паленне, ✂.

паліць​2, ✂; зак.

  1. Пачаць ліць.

    • Паліў буйны дождж.
  2. Намачыць, арасіць.

    • П. грады.
    • П. сябе вадой.

|| незак. паліваць, ✂.

|| звар. паліцца, ✂.

|| незак. палівацца, ✂.

|| наз. паліванне, ✂ і паліўка, ✂.

  • Паліўка вуліц.

|| прым. палівачны, ✂ і палівальны, ✂.

  • Палівачныя машыны.
  • Палівальная ўстаноўка.

палішынель, ✂, м.

Камічны персанаж французскага народнага лялечнага тэатра.

  • Сакрэт палішынеля (сакрэт, які ўсім вядомы, уяўная тайна; жарт.).

паліятыў, ✂, м. (кніжн.).

Лякарства або наогул сродак, які дае толькі часовую палёгку; паўмера.

|| прым. паліятыўны, ✂.

палка, ✂, ж.

Зрэзаны тонкі ствол або тоўстая галіна без сукоў, што ўжыв. як апора пры хадзьбе і для іншых мэт, а таксама ўвогуле прадмет такой формы.

  • Ісці, абапіраючыся на палку.
  • Сукаватая п.
  • Лыжныя п.
  • Палкі ў колы ўстаўляць (перан. свядома перашкаджаць якой-н. справе).

◊

  • З-пад палкі (разм.) — пад прымусам.

  • Палка з двума канцамі — гаворыцца пра тое, што можа скончыцца і добра і дрэнна.

|| памянш. палачка, ✂.

  • П.-выручалачка (перан. пра таго, хто заўсёды дапамагае, выручае; разм.).

○

  • Палачка Коха — туберкулёзная бацыла.

|| прым. палачны, ✂.

  • Палачная дысцыпліна (перан. пра дысцыпліну, якая падтрымліваецца жорсткімі мерамі).

палкаводзец, ✂, м. (высок.).

Военачальнік, ваенны правадыр.

  • Славуты п.

|| прым. палкаводчы, ✂.

  • П. геній.

палкі, ✂.

  1. Прасякнуты моцным пачуццём.

    • П. парыў.
    • Палкая прамова.
  2. Які вельмі захапляецца чым-н., цалкам аддаецца якой-н. справе.

    • П. агітатар.
    • П. змагар за нацыянальнае адраджэнне.
  3. Вельмі страсны, гарачы.

    • П. позірк.

|| наз. палкасць, ✂.