паліць1, ; незак.

  1. Знішчаць агнём.

    • П. паперу.
  2. Прымушаць гарэць (для асвятлення, ацяплення).

    • П. дровы.
  3. Запальваць (крыніцу асвятлення; разм.).

    • П. святло.
  4. у чым і што. Распальваць і падтрымліваць агонь у печы; абаграваць памяшканне, раскладваючы агонь у печы, пліце і пад.

    • П. у печы або печ.
    • П. лазню.
  5. Апрацоўваць агнём, жарам, абпальваць (разм.).

    • П. цэглу.
  6. Дзеяннем чаго-н. гарачага, едкага ці халоднага выклікаць апёк, адчуванне апёку.

    • Сонца паліла нясцерпна.
    • Мароз паліць твар.
  7. перан. Трывожыць, мучыць.

    • Смутак паліць душу.

|| зак. спаліць, .

|| наз. спаленне, .

|| наз. паленне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)