Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

армя́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Старадаўняе сялянскае верхняе адзенне з тоўстага саматканага сукна ў выглядзе світкі; кафтан.

|| прым. армя́чны, -ая, -ае.

армя́не, -мя́н, адз. -мянін, -а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Арменіі.

|| ж. армя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. армя́нскі, -ая, -ае.

арна́мент, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Узор, жывапіснае графічнае ўпрыгожанне, у аснове якога ляжаць геаметрычныя, раслінныя і жывёльныя матывы, што паўтараюцца ў пэўным парадку.

Беларускі а.

2. У музыцы: упрыгожанне мелодый, напр. трэль.

|| прым. арна́ментны, -ая, -ае і арнамента́льны, -ая, -ае.

арнаментава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Упрыгожыць (упрыгожваць) арнаментам.

А. сцены дома.

|| наз. арнамента́цыя, -і, ж.

арнамента́льны, -ая, -ае.

1. гл. арнамент.

2. З многімі ўпрыгажэннямі, мудрагелісты.

А. стыль.

|| наз. арнамента́льнасць, -і, ж.

арнітало́гія, -і, ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае птушак.

|| прым. арніталагі́чны, -ая,-ае.

аро́л, арла́, мн. арлы́, арло́ў, м.

1. Драпежная, дужая птушка з загнутай дзюбай сямейства ястрабіных, якая звычайна жыве ў гарыстай мясцовасці або ў стэпе.

Стэпавы а.

Арлу з савою не па дарозе (прымаўка).

2. перан. Пра смелага, гордага чалавека.

Зірні на сваіх арлоў!

Якія слаўныя хлопцы!

Арол ці рэшка? (разм.) — пытанне пры падкідванні манеты з мэтай вырашыць што-н. жэрабем.

|| прым. арлі́ны, -ая, -ае.

А. погляд (смелы, горды, праніклівы). А. нос (тонкі, кручкаваты нос).

арсена́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Склад зброі і ваеннай амуніцыі.

А. крэпасці.

2. Прадпрыемства, якое вырабляе зброю і ваенную амуніцыю (уст).

3. перан. Запас, вялікая колькасць чаго-н.

А. ведаў.

|| прым. арсена́льны, -ая, -ае.

арт...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. артылерыйскі, напр.: артабстрэл, артпадрыхтоўка, артполк.

артадакса́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які няўхільна прытрымліваецца асноў якога-н. вучэння, светапогляду, паслядоўны.

Артадаксальныя погляды.

|| наз. артадакса́льнасць, -і, ж.