аро́л, арла́, мн. арлы́, арло́ў, м.
1. Драпежная, дужая птушка з загнутай дзюбай сямейства ястрабіных, якая звычайна жыве ў гарыстай мясцовасці або ў стэпе.
Стэпавы а.
Арлу з савою не па дарозе (прымаўка).
2. перан. Пра смелага, гордага чалавека.
Зірні на сваіх арлоў!
Якія слаўныя хлопцы!
◊
Арол ці рэшка? (разм.) — пытанне пры падкідванні манеты з мэтай вырашыць што-н. жэрабем.
|| прым. арлі́ны, -ая, -ае.
А. погляд (смелы, горды, праніклівы). А. нос (тонкі, кручкаваты нос).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)