Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

арт...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. артылерыйскі, напр.: артабстрэл, артпадрыхтоўка, артполк.

артадакса́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які няўхільна прытрымліваецца асноў якога-н. вучэння, светапогляду, паслядоўны.

Артадаксальныя погляды.

|| наз. артадакса́льнасць, -і, ж.

артадо́кс, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек артадаксальных поглядаў.

артадо́ксія, -і, ж. (кніжн.).

Артадаксальная прыхільнасць да якога-н. вучэння.

артапе́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Урач, спецыяліст па артапедыі.

артапе́дыя, -і, ж.

Раздзел хірургіі, які займаецца прафілактыкай і лячэннем дэфармацый пазваночніка, канечнасцей.

|| прым. артапеды́чны, -ая, -ае.

А. абутак.

артры́т, -у, Мы́це, м.

Запаленне суставаў інфекцыйнага паходжання.

Рэўматычны а.

Інфекцыйны а.

арты́кль, -я, мн. -лі, -ляў, м.

У граматыцы некаторых моў — часціца, якая дадаецца да назоўніка для адрознення яго роду, пэўнасці і няпэўнасці.

арты́кул, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікі навуковы або публіцыстычны твор у часопісе, газеце, зборніку.

Крытычны а.

2. Самастойны раздзел, параграф у юрыдычным дакуменце, слоўніку і пад.

А. канстытуцыі.

Слоўнікавы а.

3. Раздзел фінансавага плана, каштарыс, які вызначае крыніцу даходаў або мэту расходаў (спец.).

Расходны а.

4. Тып вырабу, умоўнае абазначэнне тавараў (спец.).

А. тканіны.

|| прым. арты́кульны, -ая, -ае.

артыкуля́цыя, -і, ж.

Работа органаў маўленчага апарату, неабходная для вымаўлення пэўнага гука, а таксама іх становішча пры вымаўленні таго ці іншага гука.

|| прым. артыкуляцы́йны, -ая, -ае.