арла́н, -а,
Буйная драпежная птушка сямейства ястрабіных; марскі арол.
||
арла́н, -а,
Буйная драпежная птушка сямейства ястрабіных; марскі арол.
||
арлекі́н, -а,
Традыцыйны персанаж італьянскай «камедыі масак», паяц, камедыянт.
||
арлекіна́да, -ы,
Камедыя з арлекінам у галоўнай ролі.
||
арле́ц, -ляцу́,
Мінерал вішнёва-ружовага колеру; раданіт.
арлі́ны
арлі́ца, -ы,
Самка арла.
арля́нка, -і,
Старая гульня, сэнс якой у адгадцы: ляжа падкінутая манета гербавым малюнкам (арлом) ці процілеглым бокам (рэшкай).
арляня́ і арлянё, -ня́ці,
Птушаня арла.