1)у архітэктуры — цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал.
2) Частка памяшкання паміж знадворнымі і ўнутр. дзвярамі для засцярогі ад ветру, холаду; таксама закрытая пляцоўка аналагічнага прызначэння ў чыг.пасаж. вагоне.
найбольш вузкая частка горнага прахода паміж паўн.-зах. часткай хр. Мальгузар і хр. Нуратау, у сістэме Гісара-Алая, ва Узбекістане. Шыр. 35—130 м. Праз Т.в. працякае р. Санзар (бас. Сырдар’і) і праходзіць чыгунка Ташкент—Самарканд. Назва звязана з Тамерланам, войскі якога, магчыма, праходзілі праз Т.в.
кірунак ў схаластыцы і каталіцкай тэалогіі, які сфарміраваўся пад уплывам філасофіі Фамы Аквінскага. Характарызуецца імкненнем да рацыянальнага абгрунтавання хрысціянскага веравучэння, арыентаванасцю на філасофію Арыстоцеля ў большай ступені, чым на вучэнне Платона і неаплатонікаў. Гнасеалогія Т. заснавана на перакананні, што сэнс пазнанага шляхам божага адкрыцця павінен знаходзіцца ў згодзе з рацыянальным усведамленнем; у тэалогіі тамісты аддавалі перавагу касмалагічнаму доказу быцця Бога, а не анталагічнаму; антрапалогія Т. базіруецца на вучэнні пра адзінства душы і цела, якому душа надае «субстанцыянальную форму», этыка — на арыстоцелеўскай канцэпцыі дабрачыннасці як сярэдзіны паміж 2 заганамі. Першапачаткова Т. крытыкаваўся з боку прадстаўнікоў аўгусцініянства, якія ў пытаннях веры аддавалі перавагу інтуіцыі, і ў 1277 быў афіцыйна асуджаны ун-тамі Парыжа і Оксфарда. У 14 ст. Т. стаў агульнапрынятай дактрынай дамініканскага ордэна, якую абаранялі Гервей Наталіс, Іаан Капрэол у палеміцы з францысканскімі апанентамі. Пасля кананізацыі Фамы Аквінскага ў 1323 Т. замацаваўся ва ун-тах Парыжа і Кёльна. У 16 ст. Т. стаў пануючым вучэннем у каталіцкім багаслоўі (Ф.Суарэс). У 1879 энцыклікай папы Льва XIII Т. зацверджаны ў якасці каталіцкай дактрыны. Гл. таксама Неатамізм.
штат на Пд Індыі, абмываецца Бенгальскім залівам. Пл. 130 тыс.км², Нас. каля 60 млн.чал. (2001), пераважна тамілы. Адм., прамысл. і культ. цэнтр, гал. порт — г.Мадрас. На ўзбярэжжы — алювіяльная раўніна, на З — частка Дэканскага пласкагор’я, асобныя горныя масівы. Клімат трапічны мусонны. Ападкаў 600—1200 мм за год, у гарах да 2500 мм. Лістападныя трапічныя лясы займаюць 10% тэр. З галін гаспадаркі пераважае земляробства. Гал.харч. культуры — рыс, пшаніца, кукуруза, прасяныя, бабовыя, агародніна; тэхн. — арахіс, бавоўнік, цукр. трыснёг, тытунь, каўчуканосы, кава, чай, спецыі, какосавая пальма. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, коз. Рыбалоўства. Лесанарыхтоўкі. Саляны промысел (з марской вады). Здабыча лігнітаў, баксітаў, магнезіту. Прам-сць: тэкст., харчасмакавая, гарбарная, маш.буд., чорная металургія, буд. матэрыялаў. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі.
ТАМІЛО́ЎСКІ Георгій Сяргеевіч (3.7.1913, Мінск — 1.9.1990),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскае ваен.пях. вучылішча (1934), курсы «Выстрал» (1949), Вышэйшыя акад. курсы (1954). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір палка, нам. і камандзір дывізіі. Полк на чале з палк. Т. вызначыўся ў ліп.—вер. 1943: у ліку першых фарсіраваў р. Дзясна, Прыпяць, Дняпро, вызваліў сотні нас. пунктаў, нанёс ворагу значныя страты ў баявой тэхніцы. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве. Да 1959 у Сав. Арміі, потым на выкладчыцкай рабоце.
бел. фізік-тэарэтык; пачынальнік даследаванняў па электрадынаміцы магн. зарадаў на Беларусі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-рфіз.-матэм.н. (1980), праф. (1985). Скончыў БДУ (1954). З 1957 і з 1970 у Ін-це фізікі Нац.АН (з 1987 заг. лабараторыі), у 1963—70 вучоны сакратар Аддз.фіз.-матэм. навук АН Беларусі. Навук. працы па крышталяоптыцы, электрадынаміцы, фізіцы элементарных часціц. Пабудаваў фенаменалагічную тэорыю аптычных уласцівасцей паглынальных магн. крышталёў. Распрацаваў сіметрыйныя і дынамічныя аспекты тэорыі магн. манаполя, арыгінальны геам. падыход да апісання сістэм моцна звязаных часціц. Абгрунтаваў праграму эксперым. пошуку магн. зараду. Аўтар прац па гісторыі і метадалогіі навукі.
Тв.:
Электродинамика с магнитным зарядом. Мн., 1975 (разам з В.І.Стражавым);
Описание составных систем в терминах неевклидова относительного пространства (разам з У.В.Кудрашовым. В.І.Мурзовым) // Проблемы физики высоких энергий и теории поля. М., 1988;
Вальтер Ритц как физик-теоретик и его исследования по теории атомных спектров (разам з М.А.Ельяшэвічам, Н.Г.Кемброўскай) // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, №4.
ТАМІ́Н Міхаіл Пятровіч (24.7.1883, в. Шаровічы Жыздрынскага р-на Калужскай вобл., Расія — 31.5.1967),
бел. вучоны ў галіне батанікі. Акад.АН Беларусі (1956, чл.-кар. 1940), д-рбіял.н. (1937), праф. (1929). Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1912). З 1913 у Варонежскім с.-г. ін-це, Архангельскім лесатэхн. ін-це, Арэнбургскім ін-це буйной мясной жывёлагадоўлі і ветэрынарыі. У 1934—41 і ў 1944—50 у Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі, адначасова праф.БДУ, у 1950—61 заг. аддзела Ін-та біялогіі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне ліхеналогіі, сістэматыкі ніжэйшых раслін, бат. геаграфіі. Яго імем названы 4 віды лішайнікаў.
Тв.:
Определитель лишайников БССР. Ч. 1. Кустистые и листовые формы. Мн., 1936;
Определитель лишайников БССР и смежных областей РСФСР и УССР. Ч. 2. Накипные формы. Мн., 1938;
Лишайники, бактерии и актиномицеты. М., 1960 (разам і М.А.Камарніцкім. М.А.Красільнікавым).
Літ.:
Горбач Н.В. Памяти М.П.Томина // Ботаника. Мн., 1969. Вып. 11.
ТАМКО́ Ягор Андрэевіч (н. 3.8.1935, в. Лявонаўцы Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1978). Віцэ-адмірал (1988). Скончыў Вышэйшае ваен.-марское вучылішча імя М.В.Фрунзе (1958), Ваен.-марскую акадэмію імя М.Г.Кузняцова (1984). З 1958 служыў на Паўн. флоце. У 1977—84 камандзір дывізіі атамных ракетных падводных лодак. З 1984 нач. Вышэйшага ваен.марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола. З 1992 старшы навук. супрацоўнік, дацэнт НДІВМФРас. Федэрацыі (С.-Пецярбург). Старшыня міжнар. фонду падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту. Вызначыўся ў групавым плаванні падводных лодак пад ільдамі Арктыкі і пераходзе ў воды Ціхага акіяна. Удзельнік 14 далёкіх паходаў. Асвойваў новыя тыпы атамных падводных крэйсераў.