ТА́МБУР (франц. tambour літар. — барабан),

1)у архітэктуры — цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал.

2) Частка памяшкання паміж знадворнымі і ўнутр. дзвярамі для засцярогі ад ветру, холаду; таксама закрытая пляцоўка аналагічнага прызначэння ў чыг. пасаж. вагоне.

т. 15, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)