бел. фізік-тэарэтык; пачынальнік даследаванняў па электрадынаміцы магн. зарадаў на Беларусі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-рфіз.-матэм.н. (1980), праф. (1985). Скончыў БДУ (1954). З 1957 і з 1970 у Ін-це фізікі Нац.АН (з 1987 заг. лабараторыі), у 1963—70 вучоны сакратар Аддз.фіз.-матэм. навук АН Беларусі. Навук. працы па крышталяоптыцы, электрадынаміцы, фізіцы элементарных часціц. Пабудаваў фенаменалагічную тэорыю аптычных уласцівасцей паглынальных магн. крышталёў. Распрацаваў сіметрыйныя і дынамічныя аспекты тэорыі магн. манаполя, арыгінальны геам. падыход да апісання сістэм моцна звязаных часціц. Абгрунтаваў праграму эксперым. пошуку магн. зараду. Аўтар прац па гісторыі і метадалогіі навукі.
Тв.:
Электродинамика с магнитным зарядом. Мн., 1975 (разам з В.І.Стражавым);
Описание составных систем в терминах неевклидова относительного пространства (разам з У.В.Кудрашовым. В.І.Мурзовым) // Проблемы физики высоких энергий и теории поля. М., 1988;
Вальтер Ритц как физик-теоретик и его исследования по теории атомных спектров (разам з М.А.Ельяшэвічам, Н.Г.Кемброўскай) // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, №4.