ТАМІ́Н Міхаіл Пятровіч (24.7.1883, в. Шаровічы Жыздрынскага р-на Калужскай вобл., Расія — 31.5.1967),

бел. вучоны ў галіне батанікі. Акад. АН Беларусі (1956, чл.-кар. 1940), д-р біял. н. (1937), праф. (1929). Скончыў Маскоўскі с.-г. ін-т (1912). З 1913 у Варонежскім с.-г. ін-це, Архангельскім лесатэхн. ін-це, Арэнбургскім ін-це буйной мясной жывёлагадоўлі і ветэрынарыі. У 1934—41 і ў 1944—50 у Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі, адначасова праф. БДУ, у 1950—61 заг. аддзела Ін-та біялогіі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне ліхеналогіі, сістэматыкі ніжэйшых раслін, бат. геаграфіі. Яго імем названы 4 віды лішайнікаў.

Тв.:

Определитель лишайников БССР. Ч. 1. Кустистые и листовые формы. Мн., 1936;

Определитель лишайников БССР и смежных областей РСФСР и УССР. Ч. 2. Накипные формы. Мн., 1938;

Лишайники, бактерии и актиномицеты. М., 1960 (разам і М.​А.​Камарніцкім. М.​А.​Красільнікавым).

Літ.:

Горбач Н.В. Памяти М.​П.​Томина // Ботаника. Мн., 1969. Вып. 11.

М.П.Тамін.

т. 15, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)