ТАМІЛО́ЎСКІ Георгій Сяргеевіч (3.7.1913, Мінск — 1.9.1990),

Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскае ваен. пях. вучылішча (1934), курсы «Выстрал» (1949), Вышэйшыя акад. курсы (1954). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір палка, нам. і камандзір дывізіі. Полк на чале з палк. Т. вызначыўся ў ліп.—вер. 1943: у ліку першых фарсіраваў р. Дзясна, Прыпяць, Дняпро, вызваліў сотні нас. пунктаў, нанёс ворагу значныя страты ў баявой тэхніцы. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве. Да 1959 у Сав. Арміі, потым на выкладчыцкай рабоце.

Г.С.Тамілоўскі.

т. 15, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)